Сідорскі з Кубілюсам адкрылі форум

Андрус Кубілюс (зьлева) і Сяргей Сідорскі на адкрыцьці форуму.

Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Літвы адкрылі беларуска-літоўскі форум. Лукашэнкі пакуль няма. Але ён павінен зьявіцца неўзабаве. Усім, хто ўдзельнічаў у адкрыцьці выставы, падарылі кнігі “Беларусь і Літва: разам праз стагодзьдзі”.
Як перадае карэспандэнт “Свабоды” зь Вільні, які знаходзіцца ў памяшканьні “Літэкспа”, на беларуска-літоўскі эканамічным форуме прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага сустракаў кіраўнік ураду Літвы Андрус Кубілюс.

Сідорскаму і Кубілюсу, якія адкрылі выставу ў Літэскпа, падаравалі кнігу “Беларусь — Літва: разам праз стагодзьдзі”.

Як сказаў спадар Кубілюс карэспандэнту “Свабоды”, пакуль яшчэ невядома пра вынікі перамоваў прэзыдэнтаў Літвы і Беларусі.

На форуме прымаюцца меры бясьпекі, як літоўскіх, так і беларускіх спэцслужбаў.

Аляксандар Лукашэнка жыве з сынам Колем у Старым горадзе, у пяцізоркавым гатэлі “STIKLIAI ”.