Крышна наведае Беларусь

Афіцыйны візыт у Беларусь міністра замежных спраў Індыі Соманахалі Малаяха Крышны адбудзецца 16-17 верасьня.
Заплянаваныя перамовы зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.

"Бакі плянуюць абмеркаваць стан і пэрспэктывы беларуска-індыйскіх адносінаў ва ўсіх галінах, у тым ліку каардынацыю дзеяньняў і ўзаемную падтрымку ў рамках міжнародных арганізацый", - паведамілі Інтэрфаксу ў МЗС Беларусі.

За сем месяцаў сёлета аб'ём узаемнага гандлю склаў 283,6 мільёна.ў даляраў. Зь іх 227,4 мільёнаў даляраў – беларускі экспарт.