Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі розных гадоў у вядучых літоўскіх мэдыях -- у ліку найбольш чытаных.
КОЛЯ ТАКСАМА НАВЕДАЕ ВІЛЬНЮ
Напярэдадні візыту А.Лукашэнкі ў Літву літоўскія СМІ імкнуцца як найбліжэй пазнаёміць жыхароў краіны з кіраўніком суседняй дзяржавы. Пакуль аглядальнікі і палітыкі разважаюць пра эканамічную выгаду візыту Лукашэнкі ў Літву, журналісты грамадзкага тэлерадыёвяшчаньня Літвы пераклалі на літоўскую мову “залатыя думкі” Аляксандра Лукашэнкі, знаёмыя беларусам па кніжачцы “Народны тэлевізар” беларускага палітоляга Ўладзімера Падгола.
“Я вам часта гавару, што ўжо тры гады нясу вас на сваіх плячах”.
“Не пасьпеў заняцца яйцамі, масла зьнікла”.
“А тое, што мяне Захад ня любіць, так гэта толькі пытаньне часу. Вы мяне яшчэ палюбіце!”
Дзесяткі выказваньняў падаюцца проста без камэнтароў і сёньня, разам з каляровай карыкатурай на кіраўніка Беларусі, у цэнтры увагі на літоўскамоўным сайце найбуйнейшага інфармацыйнага партала у краінах Балтыі DELFI.