Сёньня суд Цэнтральнага раёну Менску аштрафаваў актывіста Эўрапейскай Беларусі Максіма Сергійца на 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў).
10 верасьня Цэнтральны суд Менску пакараў 16 удзельнікаў акцыі пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі. Пікет праходзіў пад лёзунгам “Не — расейскай акупацыі! Жыве Беларусь!” Аднак разгляд справы Максіма Сергійца быў адкладзены.
Зьбітыя падчас разгону акцыі моладзевыя актывісты Максім Сергіец і Аляксей Сянчыла накіравалі ў пракуратуру скаргі з патрабаваньнем правесьці праверку і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.
Зьбітыя падчас разгону акцыі моладзевыя актывісты Максім Сергіец і Аляксей Сянчыла накіравалі ў пракуратуру скаргі з патрабаваньнем правесьці праверку і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.