Штодня да 17 верасьня ў эфіры і на сайце "Свабоды" мы прапануем вашай увазе успаміны людзей пра верасень 1939 году, калі пачалася Другая ўсясьветная вайна і калі 17 верасьня савецкія войскі ўвайшлі ў Заходнюю Беларусь.
Часлаў Будрэвіч, машыніст зь мястэчка Крулеўшчына, 39 год сустрэў 14-гадовым падлеткам. Ад высылкі іхную сям’ю выратавала бацькава прафэсія машыніста. Будрэвіч-старэйшы кіраваў цягнікамі, якія вывозілі на Ўсход кулакоў, памежнікаў, настаўнікаў ды іншы "ненадзейны элемэнт".
СЛУХАЦЬ:
Успаміны відавочцаў пра верасень 1939 году. Штодня да 17 верасьня на сайце і ў эфіры "Свабоды".