Перамог “Чароўны трусік”

Юры Дземідовіч

Песьня “Чароўны трусік” у выкананьні менчука Юрыя Дземідовіча перамагла ў фінале дзіцячага конкурсу “Песьня для Эўрабачаньня”.




Юры Дземідовіч будзе прадстаўляць Беларусь на дзіцячым “Эўрабачаньні-2009”, які пройдзе 21 лістапада ў Кіеве.

Учора ў прамым эфіры беларускага тэлебачаньня адбылася прамая трансьляцыя нацыянальнага конкурсу. Ніводзін зь дзесяці фіналістаў не сьпяваў на беларускай мове.

Дарэчы, у інтэрнэце, пасьля таго як зьявілася песьня “Чароўны трусік” яе пераклалі на беларускую мову.

ВІДЭА