У сёньняшнім выданьні “International Herald Tribune” зьявіўся камэнтар Крыстафэра Уолкера, дырэктара дасьледаваньняў праваабарончай арганізацыі “Freedom House”, прысьвечаных палітычнай даўгавечнасьці кіраўнікоў некаторых дзяржаваў і сувязі гэтай даўгавечнасьці з палітычнымі свабодамі і карупцыяй. Прапануем пераклад гэтага камэнтару, арыгінальны загаловак якога гучыць “Hanging On”.
Сярод дзяржаўных кіраўнікоў, чый прыезд у Нью-Ёрк на Генэральную асамблею ААН чакаецца гэтай восеньню, будзе элітарная група лідэраў, якія адзначаюцца непараўнанай даўгавечнасьцю знаходжаньня на сваіх пасадах і агульнай нецярпімасьцю да іншадумства.
Муамар Кадафі будзе мець гонар выступіць на інаўгурацыйным паседжаньні Генэральнай асамблеі. У гэтым месяцы споўнілася 40 гадоў з часу, як малады палкоўнік Кадафі правёў дзяржаўны пераварот і зрынуў караля Лібіі Ідрыса. Кадафі, якому цяпер 67 гадоў, прыйшоў да ўлады ў часе першага тэрміну Рычарда Ніксана.
Таго самага дня пасьля абеду перад Генэральнай асамблеяй выступіць прэзыдэнт Экватарыяльнай Гвінэі Тэадора Абіянг Нгема Мбасога, які ўступіў на сваю пасаду ў часе адміністрацыі Джымі Картэра (Мбасога на два дні старэйшы за Кадафі). Абіянг перахапіў уладу ў 1979 годзе — пасьля зьвяржэньня і пакараньня сьмерцю Франсыска Масіяса Нгемы.
Выключнае палітычнае даўгалецьце Кадафі і Абіянга — рэдкая рэч, якая даецца высокай цаной. Нягледзячы на велізарныя даходы ад багатых натуральных рэсурсаў, як Лібія, так і Экватарыяльная Гвінэя — моцна зьбяднелыя краіны. Пасьля дзесяцігодзьдзяў самаўпраўства, ключавыя дзяржаўныя ўстановы, калі яны ўвогуле існуюць, ня ў змозе забясьпечыць патрэбы звычайных людзей.
Гэтыя дзьве краіны наўрад ці можна назваць нетыповымі. Сьпісак палітычных лідэраў-даўгавечнікаў уключае некаторыя з найбольш жорсткіх і закасьцянелых рэжымаў у сьвеце. На Кубе браты Кастра трымаюць уладу ўжо больш за чатыры дзесяцігодзьдзі. У Вэнэсуэле прэзыдэнт Уга Чавэс знаходзіцца пры ўладзе “ўсяго” 10 гадоў. Але гэтае дзесяцігодзьдзе, магчыма, было толькі разьмінкай — у лютым Чавэс правёў рэфэрэндум, які зьняў абмежаваньне на прэзыдэнцкія тэрміны.
Былы Савецкі Саюз таксама няблага прадстаўлены ў гэтым сьпіску такімі краінамі, як Азэрбайджан, Беларусь, Казахстан, Туркмэністан і Ўзбэкістан. У Афрыцы Лібія і Экватарыяльная Гвінэя таксама знаходзяцца ў шырэйшай кампаніі, якая ўключае Эгіпет, Анголу, Камэрун і Судан.
Усе 20 краінаў, якія падпадаюць пад вызначэньне “рэжым з пажыцьцёвым кіраўніком”, прызнаныя несвабоднымі
Хоць фармальна ні адна з гэтых краінаў не зьяўляецца манархіяй, у некаторых зь іх спрабуюць заснаваць уладныя дынастыі. У Азэрбайджане і Сырыі, напрыклад, ужо адбылася перадача ўлады ад бацькі сыну. Іншыя краіны, такія як Эгіпет і Лібія, сыгналізуюць увядзеньне такой самай пераемнасьці.
Нягледзячы на розьніцы ў палітычнай традыцыі, культуры і гісторыі, усе гэтыя краіны сёньня маюць прынамсі дзьве істотныя супольныя прыкметы: яны накладаюць жорсткія абмежаваньні на свабоду выказваньня і на ўдзел у палітыцы. Галоўны вынік такога стану рэчаў у тым, што палітычны ўплыў і зьвязаныя зь ім эканамічныя прывілеі абмяжоўваюцца да строга акрэсьленага кола людзей. Тыя, якія кідаюць выклік гэтаму статус-кво, канчаюць у турме або яшчэ горай.
Асабліва змрочная карціна ўзьнікае, калі гэтыя рэжымы з пажыцьцёвымі кіраўнікамі супаставіць зь іх рэйтынгамі па свабодзе слова (паводле зьвестак “Freedom House”) і па карупцыі (паводле індэксу ўзроўню карупцыі ад “Transparency International”).
Усе 20 краінаў, якія падпадаюць пад вызначэньне “рэжым з пажыцьцёвым кіраўніком”, прызнаныя несвабоднымі ў штогадовым аглядзе свабоды СМІ, праводжаным “Freedom House”. Эгіпет, дзе 81-гадовы прэзыдэнт Хосьні Мубарак знаходзіцца пры ўладзе ўжо пяты шасьцігадовы тэрмін, выглядае найлепш з гэтай групы найгоршых прыгнятальнікаў свабоды слова — ён займае 128-е месца зь ліку 195 краінаў.
Падобную змрочную карціну атрымаем і ў выпадку карупцыі, дзе амаль усе з гэтых краінаў займаюць месца ў самай ніжняй чвэрці сьпісу 180 краінаў, дасьледаваных арганізацыяй “Transparency International”.
Злоўжываньні ўлады пры гэтых рэжымах адбываюцца бесьперашкодна
Некаторыя даказваюць, што мадэль з аўтарытарным пажыцьцёвым кіраўніком, у якой жорстка кантралюецца палітычнае і эканамічнае жыцьцё ды навіны і інфармацыя, забясьпечвае стабільнасьць. Але гэта адбываецца значным коштам. Навукоўцы і палітыкі даўно зразумелі сувязь паміж вольнымі і незалежнымі СМІ ды абмежаваным узроўнем карупцыі, большай эфэктыўнасьцю ўраду, мацнейшай прававой дзяржавай і наагул лепшымі вынікамі разьвіцьця краіны.
У пачатку свайго кіраваньня Робэрт Мугабэ разглядаўся як мадэльны прыклад “моцнага кіраўніка”, які, паводле тагачаснага думаньня, мог прынесьці шмат карысьці звычайным жыхарам Зымбабвэ. Тры дзесяцігодзьдзі пазьней Мугабэ давёў Зымбабвэ да крайняй беднасьці і галечы.
Падобныя аргумэнты на карысьць моцнай рукі чуваць сёньня ў адносінах да Расеі, дзе Ўладзімір Пуцін ажыцьцяўляе “дыктатуру закону”, адначасова складаючы ўсе структурныя элемэнты дзеля таго, каб застацца вярхоўным кіраўніком без абмежавальных тэрмінаў. Летась Пуцін кіраваў тэатралізаванай пастаноўкай перадачы прэзыдэнцтва ў рукі Дзьмітрыя Мядзьведзева, празь якога, на пасадзе прэм’ер-міністра, Пуцін далей захоўвае велізарную ўладу. Не сьціхаюць меркаваньні, што Пуцін вернецца на пасаду прэзыдэнта. Тым часам спосаб кіраваньня Расеяй пакідае жадаць лепшага.
Адмова гэтых рэжымаў у зьяўленьні сапраўдных палітычных альтэрнатываў і незалежных інстытуцый кантролю азначае, што злоўжываньні ўлады адбываюцца бесьперашкодна.
Адначасова гэтыя рэжымы прыдушваюць канкурэнтныя ідэі, якія маглі б дапамагчы ўдасканаліць палітыку ўраду і палепшыць жыцьцё звычайных людзей. Калі ў такіх абставінах і існуе нейкая стабільнасьць, яна найчасьцей суправаджаецца жахлівай беднасьцю большасьці грамадзянаў і спадзевамі на сумнеўныя кіраўніцкія здольнасьці пастарэлых аўтакратаў.
Міжнародныя рэйтынгі Беларусі адносна палітычных і эканамічных свабодаў можна паглядзець тут.