"Харашуха"

Увесь верасень у ранішнім і вечаровым эфіры “Свабоды” песьні Данчыка. Цяпер вы можаце слухаць іх і праз сайт "Свабоды". Перад кожнай песьняй Данчык расказвае яе кароткую гісторыю...

ВЕРАСЕНЬ З ДАНЧЫКАМ

Большасьць песьняў у маім рэпэртуары сумныя, у мінорным ключы. Дзеля разнастайнасьці, сёньня прапаную адну з рэдкіх вясельных песьняў, якую я запісаў на студыі Беларускага радыё ў Менску падчас майго першага прыезду ў Беларусь у тыя шчасьлівыя дні, калі загадчыкам быў паважаны Генадзь Бураўкін.

На вуліцы мокра
А на ганку суха
Выйдзі, выйдзі да мяне, ты
Мая харашуха


"Харашуха" (эфір 10 верасьня)

СЛУХАЦЬ: