Адноўлена сьледзтва ў справе забойства Галіны Старавойтавай

Милицыя ля дому Г.Старавойтавай 21 листапада 1998 году.

У афіцыйным паведамленьне гаворыцца, што сьледзтва адноўлена “у сувязі з наноў адкрытымі абставінамі”.
Мінулае пятніцы быў дапытаны арыштаваны ў чэрвені былы дэпутат Дзярждумы Расеі ад ЛДПР і былы пецярбурскі крымінальны аўтарытэт Міхаіл Глушчанка, чыё імя шмат разоў згадвалася падчас ранейшага сьледзтва па справе аб забойстве Г.Старавойтавай. Глушчанка быў арыштаваны паводле падазрэньня ў забойстве на Кіпры ў 2004 годзе трох грамадзянаў Расеі – Юрыя Зорына, Вікторыі Трацьцяковай і былога дэпутата Дзярждумы Вячаслава Шаўчэнкі.

Вядомы расейскі дэмакратычны палітык, дэпутатка Дзяржумы Галіна Старавойтава была застрэлена ў пад’езьдзе свайго дому ў Санкт-Пецярбургу 21 лістапада 1998 году. Яна была дачкой выхадца зь Беларусі, выпісвала газэту “Літаратура і Мастацтва” і падтрымлівала шчыльныя сувязі зь беларускім дэмакратычным нацыянальным рухам.

Цалкам рэпартаж аб аднаўленьне расьсьледаваньня і вэрсіі аб прычынах гэтага кроку ўладаў Расеі чытайце на сайце Расейскай службы нашага Радыё.