Сёньня ў Беларусь зь візытам прыяжджае прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс. Двухтыднёвы тур Чавэса пачаўся ў Лібіі, пасьля чаго былі прыпынкі ў Сірыі, Альжыры, Іране, а таксама незаплянаваны заезд у Туркмэністан.
Зь Беларусі традыцыйным ужо маршрутам Чавэс накіруецца ў Расею. Падчас першай сустрэчы ў Менску тры гады таму прэзыдэнты Чавэс і Лукашэнка адразу перайшлі на “ты” і вырашылі называць сябе “братамі”.
Што, апроч ідэйнага падабенства харызматычных кіраўнікоў, зьвязвае Беларусь і гэтую лацінаамэрыканскую дзяржаву? Асноўны прыбытак Вэнэсуэле прыносяць нафтавыя радовішчы: краіна займае 1-е месца ў рэгіёне па даказаных запасах нафты і 7-е ў сьвеце — па яе здабычы. Ня дзіва, што Беларусь разьлічвае перадусім на дывідэнды ад здабычы “чорнага золата”. Летась у штаце Ансаатэгі запрацавала нафтаздабыўное СП, Беларусь мае 40% ад агульнага аб’ёму. Але апошнім часам аб’ёмы здабычы істотна зьменшаныя — рэзкае падзеньне коштаў на нафту робіць яе здабычу на другім баку плянэты нерэнтабэльнай.
Таксама беларускія спэцыялісты дапамагаюць вэнэсуэльцам будаваць новыя дамы і заводы будаўнічых матэрыялаў. Прадстаўніка аднаго зь менскіх праектных інстытутаў Юрый Гаваруна камандзіравалі ў Вэнэсуэлу дзеля рэалізацыі праекту расьсяленьня тамтэйшых вяскоўцаў у беларускую вынаходку — аграгарадкі. Праўда, з-за дэфіцыту сродкаў працы і ў гэтай сфэры замарудзіліся:
“Па-ранейшаму ідуць узгадненьні. Ёсьць агульная дамоўленасьць, ёсьць разуменьне таго, што неабходна зрабіць. Але ж ведаеце, любы канчатковы прадукт — гэта не такі лёгкі працэс. Тым больш, што крыху розныя фінансавыя сыстэмы і г.д. Але справа ў тым, што Вэнэсуэла — гэта дзяржава, дзе прадугледжаныя актыўныя захады на падвышэньне ўзроўню жыцьця, на барацьбу з галечай. А фармаваньне ўмоваў для жыцьця само па сабе якраз і ёсьць адной з праяваў барацьбы з галечай. Увогуле, няважна дзе — ці ў Галяндыі, ці ў Швэцыі — а я, паверце, паезьдзіў па сьвеце, — патрэбныя школы, сацыяльная інфраструктура, камунікацыі, дарогі. Гэта агульныя правілы. І ўжо хто ўсё гэта будзе будаваць — гэта пытаньне іншае”.
За акіян у невялікіх аб’ёмах пастаўляецца аўтамабільная, сельскагаспадарчая і бытавая тэхніка. Да актыўнай фазы крызісу ў Вэнэсуэлу экспартавана больш за тысячу беларускіх трактароў, аўтамабіляў і сельгасмашын. Некалькі апошніх гадоў абмяркоўваецца пытаньне наладжваньня там зборачных вытворчасьцяў аўтамабіляў МАЗ і БелАЗ. Але ня так даўно вэнэсуэльскі ўрад зьмяніў прыярытэты, заявіўшы пра магчымасьць акцыянаваньня беларускіх прадпрыемстваў, якія цяпер працуюць на склад. Рыхтуюцца інвэстыцыйныя прапановы МТЗ, БелАЗу, МАЗу, “Амкадору”, “Гомсельмашу”. Некаторыя спэцыялісты лічаць, што атрыманы ад Вэнэсуэлы крэдыт на паўмільярда даляраў — нішто іншае, як крэдытная лінія пад будучыя праекты. У такім выпадку, як кажа кіраўнік Агенцтва дзелавых сувязяў Валянцін Лопан, беларусам застанецца зарабляць толькі на спадарожных паслугах. Бо калі грошы пазычаныя, то і прадпрыемствы будуць пад кантролем інвэстара:
“Пытаньне ў тым, у колькі будуць ацэненыя веды нашых спэцыялістаў. То бок паслугі інжынірынгу, распрацоўкі праектнай дакумэнтацыі, праектаў заводу, яго абсталяваньня і г.д. Яшчэ адно пытаньне — дзе будзе набывацца ўласна абсталяваньне? Калі на гэтых магутнасьцях будуць вырабляцца беларускія маркі і нашы заводы будуць забясьпечваць запасныя часткі і агрэгаты — тое, што вэнэсуэльцы самі ня могуць — то на гэтым можна зарабіць. Іншымі словамі, мазгі плюс выраб тэхналягічнага насычэньня — гэта і будзе прамы заробак, аплата за выкананую працу. Але, на жаль, на нашых прадпрыемствах праца з інтэлектуальнай уласнасьцю застаецца на вельмі нізкім узроўні”.
Найбольш актуальнае для Вэнэсуэлы супрацоўніцтва ў ваеннай галіне. Абвастрэньне адносінаў з суседняй Калюмбіяй дае падставу трымаць вайсковы кантынгент у падвышанай баявой гатоўнасьці. Дарэчы, сёньня ў Нацыянальнай бібліятэцы заплянаваная публічная лекцыя Чавэса на тэму “Ваенныя базы ў Калюмбіі. Сучасная палітычная сытуацыя ў Паўднёвай Амэрыцы”. У беларускіх навучальных установах атрымліваюць падрыхтоўку вэнэсуэльскія курсанты і афіцэры. Прадстаўнікі Генштабу Беларусі заяўлялі, што беларускія спэцыялісты дапамогуць у стварэньні сыстэмы супрацьпаветранай абароны Вэнэсуэлы. Паводле двухбаковай дамоўленасьці, завяршыць яе фармаваньне беларускі бок абяцае цягам шасьці гадоў. Між тым пытаньне магчымых паставак беларускіх узбраеньняў у Вэнэсуэлу на афіцыйным узроўні не камэнтуецца. Гішпанская газэта “Эль Паіс” паведамляла, што Вэнэсуэла з дапамогай Беларусі зьбіралася забясьпечваць зброяй паўстанцаў з групоўкі FARC у Калюмбіі. Аднак у Менску і Каракасе ад падобных абвінавачваньняў адмахваюцца.
Перашкода ў выглядзе вялізных адлегласьцяў ніяк не адбіваецца на сыстэматычнасьці сустрэчаў лідэраў Беларусі і Вэнэсуэлы. Уга Чавес наведвае Беларусь кожны год, пачынаючы ад пачатку вялікага сяброўства зь беларускім калегам у 2006-м. Пад канец 2007 году адбыўся доўга плянаваны афіцыйны візыт у Вэнэсуэлу Аляксандра Лукашэнкі, падчас якога ён стаў першым эўрапейцам, які атрымаў вышэйшую дзяржаўную ўзнагароду Вэнэсуэлы — ордэн Вызваліцеля. Яшчэ аднойчы прэзыдэнты бачыліся ў Гаване. Паміж візытамі вышэйшых кіраўнікоў зь Менску ў Каракас і наадварот курсіруюць дэлегацыі чыноўнікаў ніжэйшага рангу, якія дэкляруюць разнастайныя намеры, зьвязаныя з пашырэньнем двухбаковага супрацоўніцтва.

любы канчатковы прадукт — гэта не такі лёгкі працэс ...