За тыдзень да пачатку сэзону ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе адзіны прадстаўнік ад Беларусі — менскае “Дынама” — прэзэнтаваў рэклямны ролік каманды. Музычным фонам відэашэрагу сталі папулярныя кампазыцыі беларускіх гуртоў “Крама” і “Палац”. Але высьветлілася, што некаторыя музыкі пра такі гонар даведаліся постфактум, не атрымаўшы ад сваёй папулярнасьці ніякіх дывідэндаў.
У дынамаўскім роліку скарыстаныя кампазыцыя “Палаца” пад назвай “Долам” і “Крамы” — “Бяжы, хлопец”. Адрозна ад аўтараў “Хлопца” — Ігара Варашкевіча і Зьмітра Лукашука — якія пра ўвагу да свайго хіта даведаліся постфактум, лідэр “Палаца” Алег Хаменка меў наконт выкарыстаньня ў роліку мэлёдыі гурту прыватную тэлефонную размову:
“Фармальна яны паабяцалі нам клюшку і шайбу...”
Карэспандэнт: “Гэта сур’ёзна ці жартам?”
“Ну канечне, сур’ёзна... Насамрэч ствараць дамову і таргавацца з хакейнай фэдэрацыяй мы ня ў стане. Я ня буду ўдакладняць, чаму. Думаю, усе разумеюць. Ну як мы будзем зь імі таргавацца і казаць, колькі? Яны хочуць гэтую песьню — ну калі ласка. Мы і сказалі: прывязіце нам бутэльку, клюшку, шайбу і карыстайцеся, усё ж гэта для Беларусі. Што да ўскоснай папулярызацыі, то папулярнасьць і так ёсьць, грошай няма. Але гэткі лёс усіх беларускіх артыстаў. Я да гэтага стаўлюся досыць спакойна. Да таго ж мне падабаецца хакей, чаму не? Канечне, было б найлепей, каб яны замовілі ў нас арыгінальную музыку, каб мы стварылі сапраўды штосьці эксклюзіўнае, гэта быў бы ідэальны варыянт. А калі яны хочуць так, калі іх задавальняе гэтая мэлёдыя, ну дык і нас задаволяць проста падарункі”.
Пакуль што абяцаных клюшак з шайбамі “палацаўцы” не атрымалі. А вось Варашкевічу і Лукашуку, падобна, давядзецца абмежавацца маральным задавальненьнем. Гаворыць аўтар тэкстаў бальшыні песьняў “Крамы” і, у прыватнасьці, верша “Бяжы, хлопец” Зьміцер Лукашук:
“Я ўпэўнены: каб мне затэлефанаваў хай сабе не асабіста Навумаў, а хто-небудзь з прадстаўнікоў “Дынама” ці людзі, якія займаліся гэтым відэаролікам — маўляў, хлопцы, ці можна, мы возьмем — я прынамсі супраць ня быў бы. Канечне, можна пры вялікім жаданьні было б падвесьці палітычную рысу, што заўзятары чырвона-зялёнымі сьцягамі размахваюць падчас матчаў, але я думаю, што ў дадзеным выпадку беларускі рок-н-рол і тэксты беларускамоўнага року перабілі б фонам, сваёй аўрай, сваім гучаньнем, сваім настроем элемэнт заідэалягізаванасьці”.
Карэспандэнт: “То бок дзейнічае формула, паводле якой інтэлектуальная ўласнасьць — увогуле ня ўласнасьць?”
“Да гэтага папросту не прызвычаіліся, нават не задумваюцца. Людзі пазаймалі пасады, але ня ведаюць, што існуюць аўтарскія правы, што ёсьць Цэнтар інтэлектуальнай уласнасьці, былы РУПІС. Пра гэта ніхто ня ведае, акрамя музычных рэдактараў на радыёстанцыях і дырэктараў рэстаранаў, да якіх супрацоўнікі РУПІСу прыходзяць і патрабуюць: у вас музыка гучыць, давайце башляйце. Астатнія пра іх дзейнасьць нічога ня ведаюць. І ў дадзенай сытуацыі менавіта людзі, зь якімі “Крама”, той жа самы Варашкевіч і я асабіста заключылі дамовы на тое, каб яны абаранялі нашы аўтарскія правы, павінны гэта адсочваць. Яны павінны пайсьці ў тое ж “Дынама” і пацікавіцца: што за справы такія? Давайце прынамсі калі ня грошы, то абанэмэнты на хакейныя матчы!”
Прадстаўніца хакейнага клюбу “Дынама” Юлія Ўласава кажа, што пэўныя непаразуменьні з гуртом “Крама” сапраўды былі, але цяпер усе пытаньні вырашаныя. У сваю чаргу, “Дынама” гатовае ўключыцца ў папулярызацыю ўсяго беларускага — мовы, музыкі, культуры. Пасьля нядаўняга досьведу — ужо на цалкам законных падставах.
“Асноўная задача роліка была — сказаць: мы — беларускі клюб, мы прапагандуем беларускую мову. І хакеісты ў роліку гавораць не на расейскай мове, а менавіта па-беларуску. Адпаведна, мы прапагандуем беларускую музыку, таму адштурхоўваліся толькі ад гэтага пры выбары кампазыцыі. Усе нюансы зараз узгодненыя, вырашаныя, і сам Варашкевіч ня супраць выкарыстаньня песьні. У далейшым мы пастараемся садзейнічаць, каб на нашых хатніх матчах, якія добра наведваюцца, гучала беларуская музыка з пазначэньнем, хто сьпявае. Мы рады прапагандаваць “Краму” і надалей, можа, нават зробім мэлёдыю каманднай, будзем часьцей яе выкарыстоўваць і агучваць, што гэта “Крама”. Будзем намагацца ў сэзоне прапагандаваць беларускасьць, беларускія каманды. І пастараемся іх агучваць, каб не было праблемаў. А што тычыцца роліка, то там былі тытры, але яны абрэзаліся”.
Несучы беларускасьць у масы на словах, на справе “Дынама” дэманструе ўзор ваяўнічай непісьменнасьці. Перад новым сэзонам адбыўся рэбрэндынг хакейнай формы. За талісман узялі выяву зубра, над якім красуецца надпіс на невядома якой мове — “Дінамо”. У ліпені кіраўніцтва клюбу адмовілася плаціць Беларускаму фізкультурна-спартоваму таварыству “Дынама” за выкарыстаньне таварнага знаку, вырашыўшы раскручваць назву зь нестандартным напісаньнем. Абурэньні нават у асяродку заўзятараў адміністрацыя клюбу ігнаруе, параўноўваючы свой варыянт з такімі нэалягізмамі, як назвы ірляндзкага гурту “U2” ці расейскага “Uma2rman”.

прывязіце нам бутэльку, клюшку, шайбу і карыстайцеся, усё ж гэта для Беларусі. ...

Давайце прынамсі калі ня грошы, то абанэмэнты на хакейныя матчы! ...
“Да гэтага папросту не прызвычаіліся, нават не задумваюцца. Людзі пазаймалі пасады, але ня ведаюць, што існуюць аўтарскія правы, што ёсьць Цэнтар інтэлектуальнай уласнасьці, былы РУПІС. Пра гэта ніхто ня ведае, акрамя музычных рэдактараў на радыёстанцыях і дырэктараў рэстаранаў, да якіх супрацоўнікі РУПІСу прыходзяць і патрабуюць: у вас музыка гучыць, давайце башляйце. Астатнія пра іх дзейнасьць нічога ня ведаюць. І ў дадзенай сытуацыі менавіта людзі, зь якімі “Крама”, той жа самы Варашкевіч і я асабіста заключылі дамовы на тое, каб яны абаранялі нашы аўтарскія правы, павінны гэта адсочваць. Яны павінны пайсьці ў тое ж “Дынама” і пацікавіцца: што за справы такія? Давайце прынамсі калі ня грошы, то абанэмэнты на хакейныя матчы!”
Прадстаўніца хакейнага клюбу “Дынама” Юлія Ўласава кажа, што пэўныя непаразуменьні з гуртом “Крама” сапраўды былі, але цяпер усе пытаньні вырашаныя. У сваю чаргу, “Дынама” гатовае ўключыцца ў папулярызацыю ўсяго беларускага — мовы, музыкі, культуры. Пасьля нядаўняга досьведу — ужо на цалкам законных падставах.
мы — беларускі клюб, мы прапагандуем беларускую мову. ...