Вядомыя асобы, удзельнікі нашых перадач адкажуць на пытаньні анкеты “Свабоды”. Чытайце на сайце і слухайце ў эфіры.
Што для вас свабода?
Гэта магчымасьць выбару.
Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?
Маю свабоду абмяжоўваюць тыя людзі, якія ня хочуць выбару.
Што для вас шчасьце?
Быць карысным.
Чаго вы найбольш баіцеся?
Нічога.
Які талент вы хацелі б мець?
Талент быць карысным людзям.
Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?
Вацлавам Гавэлам.
Што вы найбольш любіце рабіць?
Працаваць так, каб людзі сказалі: “Гэтая праца нам патрэбная”.
Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?
Нічога.
Якую найлепшую параду вы атрымалі?
Быць цярплівым да думак іншых.
Які ваш улюбёны дэвіз?
Рабі, што можаш, а там будзь як будзе.
У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?
У сыстэме кансэрватыўнай дэмакратыі.
У якой краіне вы хацелі б жыць?
У свабоднай беларускай Беларусі.
У якую эпоху вы хацелі б жыць?
У эпоху нашых дзяцей.
Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?
Заняўся б разьвіцьцём шматпартыйнасьці.
Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?
Самыя шчыльныя. Мы павінны імкнуцца да ўступленьня.
Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?
Цывілізаваныя. Узаемавыгадныя. З цывілізаванай праходнай мяжой.
Некаторыя думаюць так: “Хай дыктатура, абы свая”. А вы?
Любая дыктатура не мая.
Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?
Улада зьменіцца воляй народу. Як толькі ён выявіць гэтую волю.
Калі беларусы загавораць па-беларуску?
Калі яны зразумеюць у гэтым патрэбу.
Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?
Будзе шматмоўная краіна.