Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведвае Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласьці.
Адносна паставак сельгаспрадпрыемствам зернесушыльных комплексаў А.Лукашэнка заявіў:
"Чаму мы замаўляем сушылкі зь нізкай ступеньню лякалізацыі, а не купляем сваё. Дурная канкурэнцыя: аднолькавая цана, а купляеце сушылкі з імпартнымі камплектуючымі. Пытаньне адно: чаму вы вывозіце валюту? Мы жорстка разьбярэмся з урадам».
А.Лукашэнка даручыў камітэту дзяржкантроля "навыварат вывернуць гэтае пытаньне".
Падчас наведваньня нацыянальнага парку "Прыпяцкі" А.Лукашэнка даручыў віцэ-прэм'еру Івану Бамбізу падрыхтаваць праграму меліярацыі, каб "за бліжэйшую пяцігодку аднавіць землі, якія былі раней меліяраваны".
«Найбліжэйшым часам пакладзіце мне на стол плян разьвіцьця Прыпяцкага рэгіёна. Душа баліць, што багаты край пакуль мало што дае людзям, дзяржаўнай казьне", - сказаў кіраўнік Беларусі, перадае Інтэрфакс.
Паводле прэзыдэнцкай прэсавай службы, А.Лукашэнка сканцэнтруе ўвагу на выкананьні дзяржаўнай праграмы па адраджэньні і разьвіцьці вёскі.
Летась у ліпені Аляксандар Лукашэнка наведаў Берасьцейскую вобласьць. Ён пабываў на прадпрыемстве “Белавескі”, якое назваў узорам ідэальнага вядзеньня гаспадаркі.
А.Лукашэнка папярэдзіў, што ня варта гнацца за зьнешнім лоскам і выкідаць вялізныя сродкі на стварэньне аб'ектаў, у якіх няма асаблівай патрэбы. “Стварайце аграгарадкі, але не зьнішчайце пры гэтым вёску”.
А.Лукашэнка даў даручэньне прааналізаваць практыку прызначэньня на кіроўныя пасады:
“Найбліжэйшым часам праверым і дадзім ацэнку кожнаму”.
“Усе пазычаныя сродкі для вёскі павінны абавязкова вяртацца. Майце на ўвазе, што нікому нічога мы сьпісваць ня будзем. Усё, што ўзялі ў якасьці крэдытаў, — адпрацаваць і вярнуць”, — заявіў А.Лукашэнка.
А.Лукашэнка папярэдзіў пра гатоўнасьць прыняць жорсткія кадравыя рашэньні ў выпадку невыкананьня дзяржаўнай праграмы адраджэньня і разьвіцьця вёскі на 2005—2010 гады.
“Рэалізацыя гэтай праграмы — галоўны крытэр ацэнкі дзейнасьці прэзыдэнта. Хачу папярэдзіць, што я прыму самыя рашучыя дзеяньні за невыкананьне пастаўленых задач. Я не спынюся нават перад тым, што ў адзін дзень усіх давядзецца звольніць. Дыскрэдытаваць уладу нікому ня будзе дазволена”.
А.Лукашэнка адзначыў, што асноўнай праблемай застаецца вельмі нізкі прыбытак сельскагаспадарчых арганізацый. Паводле ацэнкі навукоўцаў, яго памер у сотні разоў меншы за крэдыторскую запазычанасьць. З-за нізкай эфэктыўнасьці працы сельскагаспадарчай галіны яе прыбытковасьць у 2005—2007 гадах фармавалася пераважна за кошт сродкаў дзяржаўнай дапамогі.
“Складаецца парадаксальная сытуацыя: нарошчваючы аб'ёмы вытворчасьці сельгаспрадукцыі, мы атрымалі шэраг вострых арганізацыйных, тэхналягічных праблем, якія ўскладнілі эканоміку аграрнай галіны. Насуперак лёгіцы, павелічэньне валавых аб'ёмаў вырабленай прадукцыі суправаджалася не скарачэньнем, а ростам запазычанасьці сельгасарганізацый”, — адзначыў кіраўнік краіны.