Прэзыдэнт Лукашэнка заявіў, што дамовіўся з прэзыдэнтам Мядзьведзевым, каб Расея з наступнага году адкрыла крэдытную лінію дзеля фінансаваньня будаўніцтва Астравецкай атамнай станцыі. Раней паведамлялася, што праект АЭС таксама абраны расейскі. Як успрымаюць навіны грамадзкія актывісты Астраўца і Гарадзеншчыны?
Адзін з актывістаў антыядзернай ініцыятывы “Астравецкая атамная — гэта злачынства” Мікалай Уласевіч кажа: ён не сумняваўся, што Расея дасьць грошы на атамную электрастанцыю, бо, лічыць ён, гэты аб'ект патрэбны і самой Расеі.
Уласевіч: “Пачалося будаўніцтва дарогі ад дарогі Полацак-Вільня да Баброўнікаў — бліжэйшай вёскі, па сутнасьці будучай пляцоўкі будаўніцтва атамнай станцыі. Гэта сьведчыць пра тое, што пытаньне было вырашанае да паездкі Лукашэнкі ў Сочы”.
Што з гэтай нагоды мяркуюць рабіць астравецкія актывісты?
Уласевіч: “Я адразу гаварыў, што гэта ня толькі праблема Астраўца, яна агульнанацыянальная. Я адразу ведаў, што самі мы тут нічога ня зробім, тым больш яны з намі не цырымоняцца, а падтрымкі асаблівай мы не адчуваем, нават і маральнай. Але мы будзем нейк супрацьстаяць усяму гэтаму. Перш за ўсё гэта будуць намаганьні ў тым кірунку, што ўлада ня лічыцца зь людзьмі, не выконвае свае абавязкі ў рамках Орхускай канвэнцыі, паколькі яна павінна даваць поўную сапраўдную інфармацыю людзям і даваць выказвацца і тым, хто ня згодны з рашэньнем аб будаўніцтве станцыі”.
Чаму грамадзкія, партыйныя структуры мала цікавіліся праблемай Астравецкай атамнай электрастанцыі? Меркаваньне кіраўніка Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юрыя Істоміна:
“На фоне эканамічнага крызісу большасьць лічыла, што грошай на станцыю ня будзе. Я таксама лічу, што тыя заявы, якія ўчора прагучалі, што знойдзеныя грошы на будаўніцтва, — гэта проста піяр-кампанія, каб давесьці, што эканоміка Беларусі ў нармальным стане, што грошы на такія буйныя праекты ёсьць”.
Але гэтая праблема павінна быць на парадку дня, кажа Юры Істомін. Абласная кааліцыя дэмакратычных сілаў таксама зьвярталася да пытаньня будаўніцтва Астравецкай атамнай.
Істомін: “Прынята рашэньне на абласным узроўні, што будзе такая кампанія, але каб спэцыялісты далі адказы на пытаньні — ці нясе гэты праект нейкія пагрозы? Я лічу, што аснова павінна быць не палітычная больш, а кампанія павінна быць менавіта грамадзкая, што актыўнасьць павінна зыходзіць менавіта з боку грамадзкіх арганізацый”.
Уласевіч: “Пачалося будаўніцтва дарогі ад дарогі Полацак-Вільня да Баброўнікаў — бліжэйшай вёскі, па сутнасьці будучай пляцоўкі будаўніцтва атамнай станцыі. Гэта сьведчыць пра тое, што пытаньне было вырашанае да паездкі Лукашэнкі ў Сочы”.
Што з гэтай нагоды мяркуюць рабіць астравецкія актывісты?
Я адразу ведаў, што самі мы тут нічога ня зробім, тым больш яны з намі не цырымоняцца, а падтрымкі асаблівай мы не адчуваем, нават і маральнай. Але мы будзем нейк супрацьстаяць усяму гэтаму