Аляксандар Лукашэнка: малодшы сын Коля “як талісман мой, гэта мой крыж, вось я яго нясу”.
“Так у мяне лёс склаўся, гэта не таму, што я піяру. Шчыра вам скажу, што калі мяне няма дома, ён ня сьпіць, ня есьць, гэта наагул не дзіця”, — сказаў кіраўнік дзяржавы ў інтэрвію першаму намесьніку гендырэктара ІТАР-ТАСС Міхаілу Гусману.
“Вось ён прывязаны, як хвост, і гэта ўжо ня першы год. Я ў замежную камандзіроўку вымушаны яго браць, таму што ён ня будзе спаць, ён зьняможацца. Усё, са мной у самалёце ён пасьпіць, паесьць — ён прывязаны, і ён прывязаны да бацькі — ну што, я яго павінен адштурхоўваць, ён што, мне перашкаджае? І другое — “Вось ён там сядзеў на перамовах афіцыйных, і маленькі Коля ў яго на каленях”. Ну, было аднойчы, я кажу: “Коля, сядзь побач, ну ня трэба на калені, гэта ж афіцыйныя перамовы”. Ён тут учыніў скандал: “Не, я хачу з табой на калені. Ты мой тата, я хачу з табой на калені”, — распавёў Аляксандар Лукашэнка.
“Або я прыяжджаю да папы рымскага ... Гляджу, у яго сьлёзы на вачах, ён Колю па галоўцы гладзіць, а Коля ня любіць, вось ад мяне ў яго — па галаве ня любіць, калі яго гладзіць, толькі бацька можа па галаве яго там, — і ён, гляджу, скурчыўся, і я яму кажу: “Цярпі. Цярпі”, кажу. І гэты папа рымскі забыўся, што ён папа рымскі, з гэтым малым. Ён яму падарункі падарыў, дарэчы, расейскі лемантар. Каб вучыць расейскую мову... Разумееце, вось душэўная была атмасфэра, забылі пра мяне там, Коля быў там у цэнтры ўвагі”, — дадаў беларускі прэзыдэнт.
Лукашэнка адзначае, што “калі ўжо ў жыцьці так склалася, што ў цябе нарадзілася дзіця, ня важна, як яно нарадзілася”.
“Я і старэйшых сваіх дзяцей шалёна любіў. Калі ў мяне маленькае дзіця — усё, я забываю пра нейкую там любоў, пра нешта, у мяне ёсьць праца і ў мяне ёсьць дзіця, я да вар’яцтва люблю дзяцей. Гэта і старэйшых тычылася, і гэтага дзіцяці тычыцца, гэта сьвятое”, — заявіў Аляксандар Лукашэнка.

Я кажу: “Коля, сядзь побач, ну ня трэба на калені, гэта ж афіцыйныя перамовы”. Ён тут учыніў скандал