У Менску пачаў працу новы сталы прадстаўнік Усясьветнага банку Іван Велеў.
Гэтае прызначэньне зьвязанае з пашырэньнем супрацоўніцтва паміж групай Усясьветнага банку і Рэспублікай Беларусь.
Іван Велеў — грамадзянін Баўгарыі.
Працуе ва Ўсясьветным банку ад 1997 году на розных пасадах у рэгіёнах Эўропы і Цэнтральнай Азіі, Усходняй Азіі, Афрыкі. Займаецца пытаньнямі карпаратыўнай стратэгіі, разьвіцьця дзяржаўнага сэктару, інфраструктуры.
Да прызначэньня на пасаду сталага прадстаўніка банку ў Беларусі Велеў працаваў у Кіеве — у рэгіянальным прадстаўніцтве Ўсясьветнага банку ва Ўкраіне, Беларусі і Малдове. Ён каардынаваў дзейнасьць банку ў галіне рэфармаваньня сэктару дзяржаўнага кіраваньня і разьвіцьця інфраструктуры трох краінаў.
Іван Велеў узначальвае падрыхтоўку прамежкавай справаздачы пра ход рэалізацыі стратэгіі супрацоўніцтва групы Ўсясьветнага банку з Рэспублікай Беларусь.
Іван Велеў атрымаў ступень доктара эканамічных навук у Сыракускім унівэрсытэце (ЗША) і магістра навук па спэцыяльнасьці “міжнародныя адносіны і права” ў Маскоўскім унівэрсытэце міжнародных адносінаў.