23 жніўня вялікая група беларускай інтэлігенцыі, прадстаўнікі моладзі, грамадзянскай супольнасьці наведалі Катынскі мэмарыял, што ў Смаленскай вобласьці Расеі.
У 1940 годзе менавіта ў сакавіку-красавіку там былі забітыя, паводле афіцыйных дакумэнтаў, 4 343 афіцэры Войска польскага. Яшчэ 6 500 чалавек былі расстраляныя ў іншым лягеры ў Асташкаве і 3 920 у Старабельску. Такім чынам, увесну 1940 году ўсяго было зьнішчана больш за 14 тысячаў афіцэраў Войска польскага. Ня ўсе яны былі палякамі. Там былі, натуральна, і беларусы, і ўкраінцы. Паводле ацэнак гісторыкаў, сярод забітых магло быць каля чвэрці беларусаў.
Сярод 14 тысячаў загінулых толькі палова прафэсійных афіцэраў, астатнія – рэзэрвісты, навукоўцы, людзі іншых прафэсіяў. Масавыя пахаваньні ў Катыні знайшлі немцы ў 1943 годзе. А мясцовыя жыхары сьведчылі, што стралялі менавіта савецкія войскі, і стралялі ў сакавіку-красавіку 1940 году. А савецкія кіраўнікі ўсё спрабавалі сьпісаць на немцаў. Маўляў, расстрэлы адбыліся ў 1941 годзе пасьля пачатку вайны. Але была праведзеная міжнародная экспэртыза – эксгумацыя, і ўсё сьведчыла пра тое, што расстрэльвалі менавіта ў халодную пару году і менавіта ў 1940-м.
У 2000 годзе у Катыні быў пабудаваны мэмарыял. Сёньня беларусы пад бел-чырвона-белымі сьцягамі ўсклалі да мэмарыялу кветкі і прасьпявалі гімн "Магутны Божа".
Гаворыць моладзевая актывістка Арына Лісецкая:
"Тут усё настолькі прыстойна, прыгожа зроблена. Тут ёсьць вялікая павага да гісторыі, культуры нашых продкаў. Гэта зроблена з дапамогай польскага боку. І ад гэтага становіцца прыкра, што нашыя беларускія Курапаты настолькі зьняважаныя як беларускімі ўладамі, так і самімі беларусамі, якія ня хочуць нічога ведаць і па касьцях робяць кальцавыя дарогі.
Сёньня казалі вельмі шмат пра тое, што мы павінны ведаць гісторыю, мы павінны вывучаць, мы павінны памятаць. Насамрэч прызыў "Павінен" – гэта прызыў, хутчэй, для людзей сталага веку, якія выйшлі з Савецкага Саюзу, бо цяпер моладзь памятае і паважае. І, вядома ж, мы перадамо гэтую павагу і памяць сваім дзецям. Таму, мне здаецца, прызыў “Жыве Беларусь!” – гэта ўжо не прызыў, а проста факт, тое, што ёсьць у жыцьці".

становіцца прыкра, што нашы беларускія Курапаты настолькі зьняважаныя як беларускімі ўладамі, так і самімі беларусамі ...