Фрэндстужка, якая заўжды з табой!

“АБЛОГА. ТЫДЗЕНЬ З БЛОГЕРАМ” — летні праект сайту “Свабоды”, аўтарскі агляд самых цікавых публікацый, камэнтароў, дыскусій у беларускай блогасфэры ад вядомых блогераў. Пяць разоў на тыдзень.

На гэтым тыдні цікавосткі ў фрэнд-стужцы, суполках Жывога Журналу і іншых плятформаў шукае і камэнтуе Віталь Рыжкоў.

Адчуваецца, што працоўны тыдзень пераліўся ў сваю фінальную фазу — у фрэндстужцы пануе сьвяточны настрой.

Сёньня, напрыклад, дзень народзінаў цудоўнай паэткі Галіны Дубянецкай. Далучымся да віншаваньняў!

А Глеб Лабадзенка ў сваім блогу паведамляе пра тое, што “ўчора Валянціна Ўладзімераўна Быкава атрымала новую пліту. Кіраўнік Вушацкай газавай службы Зьміцер Талан бясплатна выдаткаваў машыну, каб завезьці пліту, майстры задарма падключылі апарат гаспадыні”.

Толькі добрыя навіны


Вось Аляксандар Фядута весела апявае лорда Бэла і піяр-кампанію Беларусі: “Сел ли “батька” на Харлея — это Джингль Белл!”



А піяр, зрэшты, бывае розны


Сапраўднае сьвята дасьціпнасьці ў подпісе пад здымкам запатрабаванай у Расеі беларускай мадэлі Марыны Лінчук — прывядзем яго тут безь перакладу:

“21-летняя Марина, хоть и родилась в Минске, корни имеет русские. В отличие от Беликовой, имя менять не стала, но из-за ошибки паспортистов в загранпаспорте была транскрибирована “Maryna” вместо “Marina”. Линчук, девушка сообразительная, препираться с бюрократической машиной не стала. Она сделала эту ошибку своим фирменным знаком”.

Вось яна сама, дарэчы:


Журналіст Глеб Лабадзенкакпіць з калегі: “Ведаеце расейскую журналістку Дар’ю Асламаву, якая ўсё езьдзіць па сьвеце і піша сэнсацыйныя матэрыялы?.. Якасьць гэтых рэпартажаў высьветлілася зараз, калі яна напісала матэрыял зь Беларусі. Вось адна цытата:

“Зарплаты в преуспевающей белорусской деревне по московским меркам невелики — 400—500 долларов в месяц, у механизаторов — до 600—800 доходит (а в горячую пору и до 1600 зарабатывают)”.

Сапраўды, гэта проста містыка нейкая


“Чытаю кнігу з назвай “Сілаю слова. Чорная і белая магія”. Нічога такога, усё даволі сур’ёзна: “Прызначана этнографам, фальклярыстам і ўсім, хто цікавіцца таямніцамі духоўнай спадчыны беларускага народа”. Я цікаўлюся. Містычнае вабіць. Пачынаеш чытаць, і адразу ў галаву лезуць розныя такія думкі ды ўспаміны”, — піша блогер grafamanka і прыгадвае: “Каб спыніць град, мая бабуля звычайна выкідвае на двор патэльню. Калі пасьля гэтага стыхія не сьціхае, кідае туды ж і ёмку. Але звычайна град адступае пасьля патэльні”.

На гэтай ноце, бадай, і скончым сёньня.