Хворы на сьвіны грып – асьпірант БДУ

Міністэрства аховы здароўя просіць “"не баяцца і не панікаваць" ў зьвязку з тым, што ў Беларусі зафіксаваны першы выпадак грыпу А(Н1N1).
19 жніўня вірус сьвінога грыпу лябараторна пацьвердзілі ў грамадзяніна Кітаю.

Хворы, імя якога не называецца, навучаецца ў асьпірантуры БДУ.

10 жніўня ён з жонкай вярнуўся ў Беларусь з вакацыяў, які праводзіў у КНР.

Вечарам 14 жніўня асьпірант зьвярнуўся ў лякарню ў сувязі з першымі сымптомамі грыпу ў жонкі. Аднак у яго жонкі вірус А(Н1N1) мэдыкі не знайшлі, паведаміла БелаПАН намесьніца міністра аховы здароўя, галоўны санітарны лекар Беларусі Валянціна Качан.

Цяпер грамадзянін Кітаю і яго жонка праходзяць лячэньне. Стан іх здароўя здавальняючы.

ВІДЭА