“АБЛОГА. ТЫДЗЕНЬ З БЛОГЕРАМ” — летні праект сайту “Свабоды”, аўтарскі агляд самых цікавых публікацый, камэнтароў, дыскусій у беларускай блогасфэры ад вядомых блогераў. Пяць разоў на тыдзень. На гэтым тыдні цікавосткі ў фрэнд-стужцы, суполках Жывога Журналу і іншых плятформаў шукае і камэнтуе Крысьціна Карчэўская --> http://kryscina.com .
Да Колі?
Учорашні выразны, у поўны рост і з усіх вялікіх літар Бай_Трэш з нашым любімым прэзыдэнтам у галоўнай ролі ўзрушыў слабанэрвовую беларускую блогерскую супольнасць: і там, і тут, і ў мяне ў мозгу стаіць нязмыўнай карцінкай Лукашэнка з касой у руках, у дурацкай шапачцы і ў лясінах. Божухна, які ўсё ж такі рай, што я — беларуска і што я жыву на радзіме і магу ўголас сьмяяцца ў тэлевізар ці ў манітор, сьмяяцца з Самага Галоўнага Мегачалавека на нашай шматпакутнай зямельцы. Гэта ж ніякі цырк не патрэбны! Гэта ж шматсэрыйная эпапэя пра самага чуданутага прэзыдэнта на плянэце! У якой яшчэ цывілізаванай краіне можна было б чакаць, што важны, прадстаўнічы і салідны прэзыдэнт краіны нацягне ласіны і пойдзе касіць траву перад камэрамі пад дажджом! Гэта выглядала проста надарві жывот: я ўжо адчуваю, колькі зьявіцца фотажаб на тэму сьмерці з касой і г.д.
Вось muha-elka выкладвае скрыншот з ств-шнага рэпартажу (здымалі ўсе беларускія каналы!):
И даже КАРТОШКА у нас — пирожное.
И даже пирожное у нас — КАРТОШКА.
И даже пирожное у нас — КАРТОШКА.
Падхоплівае і сьмяецца разам з усімі і al-t-er
Так доколе Лукашенко
Будет самым главным тут?
Так. До Коли Лукашенко
Будет самым главным тут!
via ermig Будет самым главным тут?
Так. До Коли Лукашенко
Будет самым главным тут!
Дарэчы, пра Колю: у малога супэрскія цацкі-машынкі зь дзяцінства, я вам скажу. Адразу ўзгадваецца той анэкдот «Тата, хачу, каб слонікі пабегалі!»... Колечка ў гэтым жа сюжэце катаўся сам (5 год дзіцяці!) на маленькім аўтамабільчыку (кшталту такіх, што езьдзяць па палях для гольфу).
Візуальна-пазытыўнае
Усё яшчэ працягваюцца водгукі на нядаўні, хай і ня вельмі ўдалы, футбол.
Waldorff вывешвае ўжо трохі баяністую, але вельмі патрыятычную і натхняльную фотку зь вялізным бел-чырвона-белым сьцягам на ўсе трыбуны нейкага стадыёна:
Ні пра што, але пад настрой малюначак запосьціў nikita-syskov:
Нешта шмат забаўных гіфак сёньня ў фрэндстужцы: ну, раз іх так шмат, значыць, яны насамрэч неблагія: valjaryna і muha-elka посьцяць гэта:
Славер посьціць хвалямі фоткі з музычнага фэстывалю Sziget 2009, што зараз праходзіць у Будапэшце. Я не плянавала туды ехаць, але, мяркуючы па водгуках Славера — гэта незвычайная, чароўная Эўропа. Піша, што кайфуе ў тых мясьцінах і не чакаў, што Будапэшт — гэта так крута.
«Як восем па-ангельску? Эйч?!»
«Хартыя» перапосьціла нясьвежы ўжо, але вельмі-вельмі сьмешны артыкул пра тое, як Белгазета спрабавала датэлефанавацца ў беларускія прадпрыемствы і загаварыць з прадстаўнікамі кампаній па-ангельску. Пра гэтую показку насамрэч узгадвае gsbelarus:
А што? Хто ня згодзен, што восем па-ангельску — гэта «after seven»? :)
Справа ў тым, што адна з такіх цётачак спрабавала адказаць па-ангельску і не магла ўзгадаць, як будзе «восем» па-ангельску. І ўсё ж гэта лепей за «Ноў» і вешаньне слухаўкі, як у іншых канторах.
Тэрарыстычная кукуруза ці баранчыкі?
У суполцы «бай-мова» займаюцца словаўтварэньнем і адаптаваным перакладам: «папкорн» зь лёгкіх рук прадстаўнікоў суполкі можа пераўтварыцца ў «кукурузныя бурбалкі», «баранчыкі» ці ў «пухнатую кукурузу» — на выбар.
Парад, салют і Western Union
Ніхто так ня радуе якасным эксклюзывам, як malishevsky: учора ён паказваў сваім чытачам аб’яву, у якой людзі на поўным сур’ёзе лічаць за бонус від на парад і на салют з вакон кватэры, якую прадаюць. А сёньня ён уразіў і павесяліў тым, што замест беларускай мовы на блянках Western Union трэцяй мовай ні з таго ні зь сяго стала... кітайская!
Сидите днями в интернете этом — не знаете, что в стране плюс еще один государственный язык. Эту платежку Western Union стырил в Технобанке на Кропоткина. Платежка на русском и на китайском, конечно!
Деушка из банка удивилась моему удивлению:
— К нам очень много китайцев приходит, и мы заказали такие бланки. Они здесь где-то, наверное, живут. Студенты.
— Белорусы к вам тоже приходят. Бланки и на мове есть?
— Нет.
Замечательные студенты Поднебесной учатся в наших универах. Им пока с трудом даются такие слова как «фамилия», «имя», «адрес», «город», «страна», «подпись», но лет за пять освоят, ага. А там к ним подмога подоспеет
А пра пэрспэктывы беларускамоўнага інтэрнэту падымае дыскусію skepsys — ужо зараз некалькі дзясяткаў камэнтароў, далучайцеся, хто ня хоча акітаіцца ўканец.