“АБЛОГА. ТЫДЗЕНЬ З БЛОГЕРАМ” — летні праект сайту “Свабоды”, аўтарскі агляд самых цікавых публікацый, камэнтароў, дыскусій у беларускай блогасфэры ад вядомых блогераў. Пяць разоў на тыдзень. На гэтым тыдні цікавосткі ў фрэнд-стужцы, суполках Жывога Журналу і іншых плятформаў шукае і камэнтуе Крысьціна Карчэўская --> http://kryscina.com .
«Беларусь... живёт!»
Учора ў сталіцы быў футбол. У маім жыцьці — увы! — зьявіўся тэлевізар, і нічога іншага не заставалася, як дажджлівым жнівеньскім вечарам глядзець трансьляцыю гульні беларусаў з харватамі па АНТ (сьвят-сьвят-сьвят!). Было забаўна чуць лямант і гоман з «Дынама» наўпрост з гаўбца і з тэлевізара з-за сьцяны. Пра футбол, натуральна, пішуць амаль усе заўзятары: chegor і head-of-babulka былі ўчора на полі. Апошні піша, што ўсё было ўбога і страшна неарганізавана (ну, я на полі не была, ці праўда — сказаць не магу), але пазытывам ён абрынуўся на фан-клюб нацыянальнай зборнай «Б-12»:
«Дзеяньні нашых футбалістаў былі настолькі бляклыя і безжыцьцёвыя, што нашмат прыемней было глядзець не на поле, а на фанацкі сэктар беларускіх заўзятараў з групоўкі B12. Яны заўзелі за зборную настолькі ***, зладжана і гучна, што ім час ад часу нават удавалася перакрычаць/перасьпяваць ідыёцкія дудзелкі, зь якімі па даўнім звычаі прыйшлі звычайныя неарганізаваныя заўзятары. А песьня „Тры чарапахі“, запяяная імі ў перапынку, — гэта ўвогуле супэр. Увогуле, калі і будзе ўспамінацца штосьці станоўчае за ўчорашні вечар, дык гэта будуць заўзятары з B12. Надта ж файныя».
Не разумее мэтамарфозаў і беларускасьці фанатаў футболу fotaczka:
«Хто-небудзь ведае, што з нашымі футбольнымі заўзятарамі стала? На беларускую мову перайшлі! Учора крычалі амаль увесь час па-беларуску, два разы прасьпявалі «Тры чарапахі»... І гэта фанацкі сэктар, а не гурток Франака Вячоркі! Прычым апранутыя ўсе ў кашулі зь дзяржсымболікай, пра сьцягі чырвона-зялёныя я і не кажу. Дык чо ім у галаву ўдарыла? Раней жа такога не было».
Адразу ж у камэнтах спадарыні патлумачылі, хто такія Б-12 і адкуль яны ўзяліся. Для мяне самой было афігенным уражаньнем падчас футболу слухаць крыкі фанатаў па-беларуску: «Толькі наперад!», якое камэнтатар прыняў за «Только победа!», «Верым у каманду!», яшчэ нейкія зладжаныя крычалкі, а яшчэ яны некалькі разоў заводзілі «Тры чарапахі» — камэнтатар, гад, маўчаў на гэты конт, як партызан, хоць і гучна гэта было проста нерэальна, нельга было проста не адрэагаваць на падзеі на фан-сэктары! Праўда, словы «сюрпрызаў ня будзе», што пеліся акурат пасьля сытуацыі «0:1» не на нашу карысьць, гучалі нейк... ня вельмі трапна!
Таксама пра футбол піша browar-dryhvy:
«На Ленінградзкай купка маладзёнаў крычала: — Беларусь!!!! Живёт!!!!
Здаецца, гэта трансфармацыя старога баяна-лёзунгу, што знайшоў свой грунт у рускамоўным асяродзьдзі».
«Ты сьпінай ня стой, калі вялікі народ з табой размаўляе!»
Хочаш ня хочаш, а будзеш у курсе ўсіх міжнародных палітычных падзеяў з L-u-f-t’ам: у вельмі, вельмі нецэнзурнай форме ён робіць пераклад звароту Мядзьведзева да Юшчанкі. У выніку — тры старонкі камэнтароў, украінскі адказ (які быў не такі сьмешны, але і не такі мацерны), найвыдатнейшая статыстыка па ўкраінска-расейскіх моўных стасунках (бо, як выявілася, Мядзьведзеў перакрыў Украіне газ за тое, што Юшчанка забараняе рускамоўныя тэлеканалы), а потым у твітэры Mikola_tv публікуе фотку з Польшчы, дзе ў адной з польскіх газэт абмяркоўваюцца расейска-ўкраінскія стасункі.
Палітычны крызіс... на пляжах?!
Расейскі блогер tarlith-history ўздымае тэму немагчымасьці паехаць у Крым у адпачынак з-за палітычнай сытуацыі. У камэнтах да паста можна пераканацца ў тым, што дыму без вагню не бывае:
«СБУ атрымала неафіцыйнае ўказаньне «адсочваць перамяшчэньні афіцэраў і маракоў Чарнаморскага флёту», а «ў курортных гарадах узьбярэжжа Крыму, у сувязі зь вялікай колькасьцю расейскіх турыстаў і расейскамоўнага насельніцтва, міліцыя пераводзіцца ў рэжым павышанай гатоўнасьці «на выпадак магчымага палітычнага крызісу паміж братнімі краінамі».
Гм. Як добра, што я ў гэтым годзе ўжо была ў адпачынку!
Расейцы, купляйце расейска-беларускія слоўнікі!
У расейскай блогасфэры зьявілася апытаньне: «Як вы ставіцеся да саюзу Беларусі і Расеі?». Аўтар хвалюецца, што беларуская мова хутка стане другой дзяржаўнай у Расеі! Невыказна сьмешаць вынікі апытаньня: на 1 месцы адказ — «Я грамадзянін Расеі і я за аб’яднаньне», і ажно 161 чалавек прагаласаваў за варыянт «Я грамадзянін іншай краіны і мне па барабану». Вось якога ты галасуеш тады ўвогуле?!
Антырасейскія настроі — у пасьце belnetmon «Беседы с россиянами и неудобные вопросы»:
«Вечерком сидел за (турецким) столиком и систематически ко мне подсаживались граждане РФ, которые были не против пообщаться. То-се, откуда-кто, «рады, что за столом русский», «я не русский», и в таком духе. Настроение было хорошим, можно было немного покащенить граждан соседней страны.
И задавался вопрос:
— Вот тогда скажите, почему вы говорите на русском?
А вот ответ их совсем не радовал:
— Представьте: 2200-й год, сегодняшняя территория РФ, которая называтся БЗСПП (Большая Западная Сырьевая Провинция Поднебесной). Вы живете в Мысокве (слово Москва китайцы плохо выговаривали и поменяли название города). Вы говорите по-китайски, с русским акцентом. Вы знаете, что у вас была большая независимая страна, были Пушкин и Лермонтов, была независимость, были славные победы. Вам обидно, что Петербург отдали Шведам, что Ставрополье отдали Ирану в знак доброй дружбы. У вас (допустим) была конституция раньше, чем в Китае, на сотни лет, книгопечатание на сотню лет, и т.п. Но вас сначала измотали войнами, уничтожившими треть населения, потом запретили все, что вас самоидентифицирует как нацию, потом ваших бабушек и дедушек полностью, с детства переучили на великокитайский язык. Вы ненавидите все китайское, ненавидите китайский язык, но уже поздно что-то делать. Из ваших соотечественников лучших уничтожили, а у оставшихся осталась только одна жизненная мотивация — «только б войны не было».
І ў гэтую ж касу выдае геніяльную думку praletar:
«Штораніцу а 8:00 пад вокнамі ў дзіцячым садку круцяць «Голубой вагон». На 9-м паверсе добра чуваць. У вольнай Беларусі за такое — сьмерць праз садамію».
Ну і на дэсэрт показка з жыцьця ад zmagarka:
«Распавёў учора Алесь Анціпенка на лецішчы. Гуляе неяк са сваёй аўчаркай, каманды аддае, возіцца зь ёй. Тут цётка ідзе міма, стала, вылупіла вочы і кажа:
— А что, ваша собака на самом деле понимает по-белорусски?».