На паседжаньні камісіі мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі ў Маскве была створана адзіная група для перамоваў аб уступленьні чальцоў мытнага саюзу ў Усясьветную гандлёвую арганізацыю. Ці выгадна Беларусі адначасовае ўступленьне ў WTO разам з Расеяй і Казахстанам? Наколькі рэальная гэта ідэі, калі Беларусь ня можа дамовіцца нават з Расеяй за гады існаваньня “саюзнай дзяржавы”? Чаго больш у гэтай ідэі Масквы — палітыкі ці эканоміцы?
На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць палітоляг Андрэй Фёдараў і аглядальніца газэты “Белорусы і рынок” Тацяна Манёнак.
Цыганкоў: На паседжаньні камісіі мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі ў Маскве была створана адзіная група для перамоваў аб уступленьні чальцоў мытнага саюзу ў Усясьветную гандлёвую арганізацыю. Віцэ-прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў паведаміў таксама, што адзіная мытная прастора Расеі, Беларусі і Казахстану будзе рэгулявацца заканадаўствам мытнага саюзу, а не нацыянальнымі заканадаўствамі краінаў-чальцоў. Наколькі рэальна ўступленьне Беларусі ў СГА разам з Казахстанам і Расеяй, якія наступствы гэта можа мець для беларускай эканомікі?
Манёнак: Перш за ўсё варта сказаць, што пакуль гэта толькі гучная дэклярацыі. Адзначу, што на гэтым жа паседжаньні было вырашана, што дзяржавы таксама маюць магчымасьць весьці перамовы з СГА — дасягнутае пагадненьне ў гэтым не перашкаджае, проста трэба ўзгадняць пазыцыі.
Самае галоўнае — гэта сапраўднасьць імкненьня Беларусі ўступіць у СГА. Калі Менск будзе рабіць усё магчымае для гэтага, то краіна будзе ў СГА. Але трэба мець на ўвазе, што пакуль Беларусь зьяўляецца аўтсайдэрам. Яна прайшла толькі палову гэтага шляху, у той час калі Казахстан — каля 70 працэнтаў, а Расея — 95.
Цыганкоў: Навошта тады Расеі ўступаць разам з іншымі краінамі, якія яшчэ не гатовыя?
Манёнак: Я б адказала так — Расея апошнім часам імкнецца прадэманстраваць нешта прывабнае для сваіх партнэраў. Беларусь зачапілася абедзьвюма рукамі за такую магчымасьць, бо выдатна ведае, што можа апошняй уступіць і прайграць у гэтым сэнсе.
А другая вэрсія — Расея спрабуе справакаваць кіраўніцтва СГА, бо на апошнім этапе ў Масквы ўзьніклі складанасьці і яна хоча нейкім чынам падштурхнуць. Маўляў, калі вы ня хочаце нас прымаць асобна, тады мы ўступім мытным саюзам.
Вядома, што ў Расеі ёсьць дзьве розныя пазыцыі — Мядзьведзева і Пуціна. Прэзыдэнт Мядзьведзеў заявіў, што асобна — гэта больш рэальна ўступіць, а ў Пуціна нечакана для многіх зьявілася такая прапанова — уступіць тройкай.
Цыганкоў: Наколькі рэалістычная гэтая ідэя, калі Беларусь ня можа дамовіцца нават з Расеяй пра тарыфы ды іншае за гады існаваньня “саюзнай дзяржавы”? Чаго ў гэтай ідэі больш — палітыкі ці эканомікі?
Фёдараў: На мой погляд, палітыкі тут значна больш. Калі Пуцін у пачатку чэрвеня прапанаваў гэтую ініцыятыву, то гэта стала поўнай нечаканасьцю для саміх расейскіх перамоўшчыкаў ў СГА. І ў самой арганізацыі гэта выклікала непаразуменьне. Яе кіраўнік Паскаль Ламі заявіў, што ў гісторыі СГА не было выпадкаў, каб у арганізацыю ўваходзіў цэлы блёк, а не асобныя краіны.
Таму тут, хутчэй за ўсё, разьлік ідзе на атрыманьне нейкіх палітычных дывідэндаў у Расеі. Дагэтуль не ўдавалася стварыць мытны саюз з Беларусьсю — таму гэта, магчыма, сродак падштурхнуць Беларусь, а заадно і Казахстан да ўступленьня ў мытны саюз.
Я зусім не ўпэўнены, што гэты мытны саюз з эканамічнага пункту гледжаньня выгадны для Беларусі — занадта ў нас розныя эканомікі. Кожная краіна нешта траціць падчас уступленьня ў мытны саюз — гэта залежыць ад таго, як яны ўзгодняць гэтыя тарыфы. І тут мне здаецца, што Беларусь у дадзеным выпадку згубіць больш.
Цыганкоў: Што для Беларусі выгадней — уступленьне самастойна ў СГА ці выкарыстаньне Расеі як цягніку, які цягне не зусім гатовую Беларусь у СГА. Зрэшты, не гатовую дзяржаву проста ня прымуць, незалежна ад таго, у якім яна саюзе.
Манёнак: Сапраўды, калі адна з дзяржаваў не гатовая, дык ня ўступіць ані яна, ані ўся тройка. Беларусь, вядома, учапілася за гэтую ідэю, бо пакуль яе эканоміка не гатовая да свабоднага гандлю на сусьветным рынку. Лукашэнка выказваўся на гэты конт, што Менск ня супраць, маўляў, калі раней будзе створаны Мытны саюз, то будзем там, а калі зона свабодная гандлю — то будзем там.
Але арыентацыя на рэгіянальныя аб’яднаньні можа быць згубная для Беларусі, што паказаў фінансавы крызіс. Калі беларуская эканоміка арыентаваная ў асноўным на расейскі рынак, а Расея вельмі моцна пацярпела ад крызісу, — і мы бачым, як складана беларускай эканоміцы перажыць гэту сытуацыю. Таму прыярытэтам павінна стаць уступленьне ў СГА.
Дарэчы, профільныя расейскія чыноўнікі ўжо выказваліся, што стварэньне мытнага саюзу не азначае вырашэньне энэргетычных пытаньняў, не што спадзяюцца і Казахстан і Беларусь.
Цыганкоў: Віцэ-прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў паведаміў журналістам, што перанос узгодненых тыпаў кантролю на зьнешнюю мяжу мытнага саюзу павінен адбыцца да заплянаванай даты — 1 ліпеня наступнага году. За гады “інтэграцыі” мы бачылі колькі разоў пераносіліся альбо зусім адмяняліся тжэрміны розных падзеяў. Ваш прагноз — ці адбудзецца тое, пра што казаў Кабякоў?
Фёдараў: Я ўвогуле ня ўпэўнены, што Расея сама вызначылася з неабходнасьцю ўступленьня ў СГА. Выглядае, што яна хоча сабраць вакол сабе некалькі сатэлітаў і замкнуцца. Баюся, што яны ня столькі імкнуцца ў СГА, колькі хочуць стварыць нейкае эканамічнае і палітычнае асяродзьдзе вакол сабе, зачыніцца ў ім, — і тым самым не пусьціць нікуды сваіх партнэраў.
Манёнак: Я б не зусім пагадзілася. Сапраўды, ёсьць процілеглыя думкі. Але зусім нядаўна Пуцін, калі ішла размова аб падвышэньні імпартных мытаў, сказаў, што Расея ня будзе гэтага рабіць, бо прыярытэтам ёсьць уступленьне ў СГА.
Цыганкоў: На паседжаньні камісіі мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі ў Маскве была створана адзіная група для перамоваў аб уступленьні чальцоў мытнага саюзу ў Усясьветную гандлёвую арганізацыю. Віцэ-прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў паведаміў таксама, што адзіная мытная прастора Расеі, Беларусі і Казахстану будзе рэгулявацца заканадаўствам мытнага саюзу, а не нацыянальнымі заканадаўствамі краінаў-чальцоў. Наколькі рэальна ўступленьне Беларусі ў СГА разам з Казахстанам і Расеяй, якія наступствы гэта можа мець для беларускай эканомікі?
“Беларусь прайшла толькі палову гэтага шляху, а Расея — 95 працэнтаў”
Манёнак: Перш за ўсё варта сказаць, што пакуль гэта толькі гучная дэклярацыі. Адзначу, што на гэтым жа паседжаньні было вырашана, што дзяржавы таксама маюць магчымасьць весьці перамовы з СГА — дасягнутае пагадненьне ў гэтым не перашкаджае, проста трэба ўзгадняць пазыцыі.
Самае галоўнае — гэта сапраўднасьць імкненьня Беларусі ўступіць у СГА. Калі Менск будзе рабіць усё магчымае для гэтага, то краіна будзе ў СГА. Але трэба мець на ўвазе, што пакуль Беларусь зьяўляецца аўтсайдэрам. Яна прайшла толькі палову гэтага шляху, у той час калі Казахстан — каля 70 працэнтаў, а Расея — 95.
Цыганкоў: Навошта тады Расеі ўступаць разам з іншымі краінамі, якія яшчэ не гатовыя?
Манёнак: Я б адказала так — Расея апошнім часам імкнецца прадэманстраваць нешта прывабнае для сваіх партнэраў. Беларусь зачапілася абедзьвюма рукамі за такую магчымасьць, бо выдатна ведае, што можа апошняй уступіць і прайграць у гэтым сэнсе.
А другая вэрсія — Расея спрабуе справакаваць кіраўніцтва СГА, бо на апошнім этапе ў Масквы ўзьніклі складанасьці і яна хоча нейкім чынам падштурхнуць. Маўляў, калі вы ня хочаце нас прымаць асобна, тады мы ўступім мытным саюзам.
Вядома, што ў Расеі ёсьць дзьве розныя пазыцыі — Мядзьведзева і Пуціна. Прэзыдэнт Мядзьведзеў заявіў, што асобна — гэта больш рэальна ўступіць, а ў Пуціна нечакана для многіх зьявілася такая прапанова — уступіць тройкай.
Цыганкоў: Наколькі рэалістычная гэтая ідэя, калі Беларусь ня можа дамовіцца нават з Расеяй пра тарыфы ды іншае за гады існаваньня “саюзнай дзяржавы”? Чаго ў гэтай ідэі больш — палітыкі ці эканомікі?
Палітыкі ў гэтай прапанове значна больш
Фёдараў: На мой погляд, палітыкі тут значна больш. Калі Пуцін у пачатку чэрвеня прапанаваў гэтую ініцыятыву, то гэта стала поўнай нечаканасьцю для саміх расейскіх перамоўшчыкаў ў СГА. І ў самой арганізацыі гэта выклікала непаразуменьне. Яе кіраўнік Паскаль Ламі заявіў, што ў гісторыі СГА не было выпадкаў, каб у арганізацыю ўваходзіў цэлы блёк, а не асобныя краіны.
У гісторыі СГА не было выпадкаў, каб у арганізацыю ўваходзіў цэлы блёк, а не асобныя краіны.
Я зусім не ўпэўнены, што гэты мытны саюз з эканамічнага пункту гледжаньня выгадны для Беларусі — занадта ў нас розныя эканомікі. Кожная краіна нешта траціць падчас уступленьня ў мытны саюз — гэта залежыць ад таго, як яны ўзгодняць гэтыя тарыфы. І тут мне здаецца, што Беларусь у дадзеным выпадку згубіць больш.
Цыганкоў: Што для Беларусі выгадней — уступленьне самастойна ў СГА ці выкарыстаньне Расеі як цягніку, які цягне не зусім гатовую Беларусь у СГА. Зрэшты, не гатовую дзяржаву проста ня прымуць, незалежна ад таго, у якім яна саюзе.
“Беларусь пакуль не гатовая да свабоднага гандлю”
Манёнак: Сапраўды, калі адна з дзяржаваў не гатовая, дык ня ўступіць ані яна, ані ўся тройка. Беларусь, вядома, учапілася за гэтую ідэю, бо пакуль яе эканоміка не гатовая да свабоднага гандлю на сусьветным рынку. Лукашэнка выказваўся на гэты конт, што Менск ня супраць, маўляў, калі раней будзе створаны Мытны саюз, то будзем там, а калі зона свабодная гандлю — то будзем там.
Але арыентацыя на рэгіянальныя аб’яднаньні можа быць згубная для Беларусі, што паказаў фінансавы крызіс. Калі беларуская эканоміка арыентаваная ў асноўным на расейскі рынак, а Расея вельмі моцна пацярпела ад крызісу, — і мы бачым, як складана беларускай эканоміцы перажыць гэту сытуацыю. Таму прыярытэтам павінна стаць уступленьне ў СГА.
Дарэчы, профільныя расейскія чыноўнікі ўжо выказваліся, што стварэньне мытнага саюзу не азначае вырашэньне энэргетычных пытаньняў, не што спадзяюцца і Казахстан і Беларусь.
Выглядае, Расея хоча сабраць некалькі сатэлітаў і замкнуцца