Дзейства Вудстаку адбывалася проста пад бокам -- пару міляў ад нашага лецішча ў Катскільскіх гарах пад Ню Ёркам. Але нейкі час я зусім не зьвяртаў на яго ўвагі...
Памяць вяртае газэтныя здымкі таго лета. Яны адлюстроўвалі для мяне нешта няясна сумніўнае, падрыўное, чужое: сотні тысяч маладых людзей, якія мне зусім не здаваліся маладымі. Многія зь іх брудныя, закарэлыя, яўна напханыя наркотыкамі, часта абуральна голыя – проста ўвасабленьне тагачаснай філязофіі “peace and love”.
“О, бэйбі, я шалею”, - казаў я сам сабе з пацанскім цынізмам адзінаццацігадовага.
“Дурэйце як хочаце, але гэта не для мяне”.
І ўсё ж гэта быў той самы Вудстак, дзе ўпершыню ў маё жыцьцё ўвайшло вялікае натхненьне – Джоўн Баэз. Яе чароўна-незямное сапрана! Яе прыгожыя вочы! Яе звышнатуральныя далікатнасьць і спакой!
Я закахаўся ў яе тады і кахаю дагэтуль. Яна прымусіла маё юнае сэрца прапускаць удары, яна натхніла мяне на сьпевы, яна радыкалізавала мяне палітычна.
Усё пачалося зь песьні, негрыцянскага сьпірычуалу “Swing Low, Sweet Chariot”, якую Джоўн Баэз сьпявала ў Вудстаку летам 1969-га.

Вудстак - адзін з найвялікшых і найвядомейшых фэстываляў у гісторыі папулярнай музыкі, адбыўся ў мясцовасьці Бэтэл, штат Нью Ёрк, 40 гадоў таму - 15-17 жніўня 1969 году, колькасьць гледачоў - каля 500 тысячаў чалавек. |