Часам навінавыя RSS-стужкі, калі можна іх так назваць па аналёгіі з даўнейшымі тэлеграфнымі, прыносяць абсалютна нечаканыя весткі, якія гэтак жа нечакана робяцца ці не галоўнай навіной інтэрнэту. Сёньня з падачы сайту naviny.by такой навіной раптоўна стала паведамленьне пра тое, што праваслаўная царква дабраславіла вядомы шлягер беларускага фіналіста адборачнага туру дзіцячага конкурсу “Эўрабачаньне” Юры Дземідовіча “Волшебный кролик”, — песьні, якая пабіла рэкорды па колькасьці онлайнавых праглядаў і сьцягваньняў на кампутар.
Толькі на беларускі запыт у Google.com “Чароўны трусік” выдае ажно за 52 тысячы старонак. А на расейскае словазлучэньне “Волшебный кролик” гуглаўскі робат прапануе 129 тыс. вынікаў. Вельмі красамоўны паказчык папулярнасьці і цікавасьці да гэтай тэмы. Але ж сёньняшняя навіна зьвязаная зь іншым аспэктам гэтай чыста музычнай зьявы. Як высьветлілася, існуе нямала тых, хто вельмі заклапочаны таемным злавесным сэнсам, які нібыта ўтрымліваецца ў тэксьце дзіцячай песьні. Калі набраць у тым жа Google.com фразу “Волшебный кролик оккультизм”, то вываліцца амаль дзьве тысячы старонак з вынікамі.
Натуральна, што сярод тых, хто шукае адказаў на падобныя пытаньні, — людзі зь ліку царкоўных актывістаў самых розных канфэсій. Адным зь першых сайтаў, дзе зьвярнулі ўвагу на сатанінскія падкопы, стаўся форум дыякана Андрэя Кураева, вядомага расейскага змагара за чысьціню праваслаўнай веры і выкрывальніка сэктантаў, акультыстаў ды іншых супастатаў. Чаго толькі вартая назва адной ягонай кнігі “Сатанизм для интеллигенции”, дзе ён выводзіць на чыстую ваду вучэньне Рэрыха. Дык вось, на гэтым форуме яшчэ 9 чэрвеня зьявілася тэма пад назвай “Волшебный кролик” — тайное послание?“. Тут пільныя актывісты РПЦ зьвярнулі ўвагу на тое, што словы “Etis atis animatis… etis atis amatis…” узятыя са старажытнай формулы выкліканьня Сатаны. І пайшло-паехала.
Тэму падхапілі іншыя сайты, якія разьвілі яе ў цэлую змову таемнай акультнай групоўкі. Нават украінскі кампутарны форум — і той выдаў тэму пад назвай “Волшебный кролик баптистов поработит мир”, пры тым, што, па іх жа словах, “Юра Дзямідовіч належыць да эвангельскай царквы “Новае жыцьцё”. Так гэта ці не, у дадзеным кантэксьце неістотна, але варта заўважыць, што гэта не баптысцкая царква. Але для змагароў з “сэктантамі” ўсе пратэстанты — баптысты. Ну, а сярод фактаў, якія абцяжарваюць віну, называюцца”недзіцячыя інтарэсы 13-гадовага Юры, якія ён падаў у анкеце Эўрабачаньня: любімыя музычныя выканаўцы — Рабэртына Лярэці, Каруза і Павароці, а любімыя кнігі — “Майстар і Маргарыта” і Біблія.
Але бадай што самы анэкдатычны тэкст пра “магію” беларускага хлопчыка стаіць на сайце “Анталёгіі сеткавага фальклёру” ў топе тамтэйшых навінаў. Увогуле гэтая інтэрнэт-старонка прапануе цэлы набор выкрывальніцкіх фотакалажаў ды відэакліпаў. Што да тэксту, то ён варты таго каб зацытаваць невялікі ўрывак, бо ёсьць добрым прыкладам таго, што робіцца ў галовах сеткавых канспіролягаў, і пралівае сьвятло на “цёмны” бок славы маладога сьпевака:
“Юны Юры Дзямідовіч сатаварышы вырабляюць зусім дзіўныя рэчы — хлопчык нават зарабіў рэпутацыю антыхрыста. Вялікую цікавасьць выклікала відавочная акультнасьць тэксту і той факт, што ролік быў укінуты ў інтэрнэт 06.06.09 у суботу, шосты дзень тыдня”.
Далей падаюцца “вельмі дзіўныя факты”, зьвязаныя з выступам Юры Дзямідовіча.
Ну, дык тое сеткавы фальклёр. Ці мала што там у інтэрнэце пішуць! Далей за ўсіх пайшоў наш зямляк, 17-гадовы Мікалай Гарбачоў, які афіцыйна зьвярнуўся з прапановай праверыць тэкст на наяўнасьць парушэньня чалавечых і рэлігійных законаў ажно ў пяць высокіх інстанцый (Міністэрства культуры, Дзяржкамітэт па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў пры Саўміне РБ, Беларускую праваслаўную царкву, Рымска-каталіцкі касьцёл у Беларусі, Белтэлерадыёкампанію). Увесь тэкст можна пачытаць на сайце самога Мікалая Гарбачова, таму ня станем яго пераказваць. Там жа знаходзяцца і афіцыйныя адказы ўсіх згаданых інстанцый, апроч Касьцёла.
Пры гэтым варта зьвярнуць увагу на самога аўтара заявы. Вось што піша ён сам пра сябе (дарэчы, па-беларуску):
“Атрымаў базавую адукацыю, сканчаю сярэднюю школу. Абітурыент Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, факультэт — мэдыі і камунікацыі. Вольна валодаю ангельскай мовай і кампутарам. Пражываю і прапісаны ў г. Менску.
Дасягненьні ў вучобе: сярэдні бал пасьведчаньня аб базавай адукацыі — 8,9 (з 10); больш за 30 розных грамат, сэртыфікатаў і падзяк; сталы ўдзельнік і прызёр алімпіяд, навукова-практычных канфэрэнцый і конкурсаў; усе характарыстыкі за час навучаньні дадатныя; IQ — 162 балы”.
Апроч тэксту заявы, на сайце Мікалая Гарбачова ёсьць некалькі артыкулаў, якія фактычна паўтараюць згаданыя вышэй абвінавачаньні ў акультызьме. Дарэчы, адзін з наведнікаў сайту напісаў, што насамрэч акультная фраза пішацца зусім інакш: “Etis anxietas animatis Etis anxietas amatis”. А гэта, адпаведна, робіць бессэнсоўнымі ўсялякія спэкуляцыі на дадзеную тэму.
У прынцыпе, няма нічога дзіўнага ці кепскага ў тым, што некаму нешта не падабаецца. Таксама як і ў тым, што ўсе жыхары краіны, незалежна ад узросту, могуць зьвяртацца ў любыя інстанцыі з заявамі і запытамі. Гэткае канстытуцыйнае права ёсьць у кожнага ад нараджэньня. У гэтай гісторыі зьдзіўляе якраз тое, што яна сталася ледзь не першапалоснай навіной і была перадрукаваная ледзь ня ўсімі інфармацыйнымі і навінавымі парталамі Байнэту і Рунэту.
Пры гэтым загаловак навіны пра адказ Беларускай праваслаўнай царквы гучыць як “Православная церковь благословила “Волшебного кролика”. Але калі ўважліва пачытаць тэкст, ніякага дабраславеньня там няма. Проста канстатацыя адсутнасьці духоўнай шкоды. Таму большасьць расейскіх сайтаў накшталт lenta.ru, якія пераказалі гэтую навіну, зьмянілі загаловак на ”Белорусская церковь реабилитировала “Волшебного кролика”.
Вельмі нешматлікія сайты разгледзелі праблему цалкам і зьвярнулі ўвагу ня толькі на адказ царквы, але і на адказы іншых інстанцый. Адпаведна, і загалоўкі яны давалі зусім іншыя: напрыклад, “Белорусов призвали не беспокоиться по поводу “Волшебного кролика”, як гэта зрабіла інфармацыйнае агенства Росбалт.
У сувязі з гэтай гісторыяй прыгадваецца вядомы фільм “Прынц і жабрак”, дзе была амаль такая ж карціна, калі дзьвюх жанчын абвінавацілі ў вядзьмарстве. Тады ад іх запатрабавалі выклікаць буру таксама праз паварочваньне вакол сваёй восі. Час ідзе, а фантазія паляўнічых на прывідаў не мяняецца. А можа так і нядаўнія залевы з кім-небудзь ужо зьвязалі? Трэба будзе пагугліць на гэтую тэму.

- Пакуль ішоў выступ, у Падмаскоўі здарыўся сьмерч. Дрэвам забіла школьніка.
- У падтанцоўцы пяцёра дзяцей робяць свайго роду пэнтаграму. Кіруе імі шосты. На самым пачатку прыпеўкі нам паказваюць пяцёх дзяцей зьверху. Яны выцягваюць рукі наперад і паварочваюцца вакол сваёй восі. Калі глядзець на выцягнутыя рукі, то бачна, што пры сумяшчэньні яны складаюць правільную пэнтаграму.
- Апошняя траціна песьні выконваецца жаночым сапрана, гэта відавочны намёк на валадара ценяў. Пры гэтым дзеці з падтанцоўкі абводзяць аўдыторыю ўказальным жэстам, што можна трактаваць як “я зьнявольваю вашыя душы”.
- У Эўропе ў XVII-XIX вяках некаторыя віды скрыпак былі забароненыя і ўсяляк перасьледаваліся царквою, бо скрыпка лічылася інструмэнтам, які выбраны самім д’яблам.
- Пасьля зьяўленьня відэа на YouTube Расея ўвяла поўную забарону на ўвоз малочнай прадукцыі зь Беларусі”.