Суд Чыгуначнага раёну Віцебску аштрафаваў Тараса Сургана, які ў Дзень салідарнасьці 16-га ліпеня спрабаваў вывесіць бел-чырвона-белы сьцяг на мосьце праз Заходнюю Дзьвіну.
Прысудзіўшы штраф памерам 5 базавых велічынь, што складае 175 тысяч рублёў, судзьдзя Чыгуначнага райсуду Ўладзіслаў Шыкароў кіраваўся міліцэйскім пратаколам, складзеным на Тараса Сургана. У пратаколе было запісана, што хлопец праводзіў несанкцыянаваны пікет. З такой фармулёўкай падсудны не пагадзіўся: у судзе ён заявіў, што свой учынак пікетам ня лічыць, але зьдзейсьніў яго сьвядома.
“Я хацеў зьвярнуць увагу людзей на нашу гісторыю, якую некаторыя імкнуцца забыць і нават забіць. Каб яны прыгадалі, што тая старая камуністычная сымболіка, якая цяпер ёсьць дзяржаўнай, ні да чога добрага не даводзіла краіну і не давядзе. Я хацеў, каб людзі на ўсё гэта зьвярталі ўвагу і не былі звычайнымі абывацелямі”.
Сьцяг, які Тарас Сурган хацеў вывесіць на мосьце імя Блахіна ў напамінак сваім землякам, рэчавым доказам на судзе ня стаў. Перад затрыманьнем хлопец кінуў яго ў Дзьвіну, як ён кажа, “каб не дастаўся ў рукі міліцыянтам”.
Сутыкненьне з міліцыяй ды зь беларускай судовай сыстэмай у Тараса Сургана далёка ня першае. Але раней нагода была іншая. Паводле ягонага ўласнага прызнаньня, раней ён быў шэсьць разоў асуджаны за кішэнныя крадзяжы. Гэты факт сёньняшні актывіст “Маладой Беларусі” не хавае і кажа, што яму сорамна за сваё мінулае.
“Я быў асуджаны за кішэнныя крадзяжы. Гэта маё мінулае, мне сорамна за яго. Але цяпер, па вызваленьні, я сустрэўся з выдатным чалавекам, Сяргеем Каваленкам. Ён мне дапамог уладкавацца на працу, бо дзяржава ў нас ані не клапоціцца пра тых, хто выходзіць зь месцаў пазбаўленьня волі. Каваленка рэальна ня даў мне магчымасьці адступіць на мінулы шлях. Я і раней цікавіўся гісторыяй, палітыкай, і знаёмства з Каваленкам падштурхнула мяне да больш сур’ёзных учынкаў”.
Сябар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка, якога таксама неаднойчы каралі за акцыі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, зараз працуе ў Маскве. Тарас Сурган падтрымлівае стасункі і зь іншымі прадстаўнікамі віцебскіх апазыцыйных сілаў.
Адзін зь ягоных аднадумцаў, актывіст “Маладой Грамады” Валеры Раманенка, таксама быў выкліканы ў Чыгуначны райсуд Віцебску паводле пратаколу, складзенага міліцыянтамі 16-га ліпеня. Супрацоўнікі міліцыі напісалі, што ён мае дачыненьне да зьяўленьня на мосьце празь Дзьвіну расьцяжкі са словамі “Свабоду палітвязьням!”
Валеры Раманенка заявіў у судзе, што яго затрымалі, калі ён проста ішоў уздоўж пляката, замацаванага на парэнчах, і таму свае віны не прызнае. Але судзьдзя Ўладзіслаў Шыкароў усё адно вынес актывісту адміністрацыйнае папярэджаньне.
Разам з Тарасам Сурганам і Валерам Раманенкам 16-га ліпеня ў Чыгуначны РАУС былі таксама дастаўленыя Кацярына Аляксеева і Філіп Шаўроў. Аднак пратаколаў на іх не складалі і да судовай адказнасьці не прыцягвалі.