Прэзыдэнт Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў у эксклюзіўным інтэрвію нашаму радыё адмаўляе датычнасьць да парушэньня правоў чалавека і прысягае на вернасьць Уладзімеру Пуціну.
Пра парушэньні правоў чалавека ў Чачні:
“Чачня – гэта частка тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, тут абсалютна выконваюцца ўсе законы Расейскай Фэдэрацыі. Калі нехта кажа, што мы парушаем правы чалавека, так, сапраўды, бываюць моманты, гэта паўсюль бывае, нешта недзе бывае, але калі хто парушыў, чалавек, ціто міліцыянт, ціто ён працуе ў спэцслужбах, гэтага чалавека мы караем, выяўляем і караем, і будуем рэспубліку. Гэта пасьляваенная рэспубліка. Тут былі прадстаўнікі 51 дзяржавы, і яны моцна падрыхтаваныя людзі былі супраць сувэрэннай дзяржавы Расеі. У іх была задача – разваліць Расейскую Фэдэрацыю. У іх там Чачня, рэлігія, іслам – і ня пахла нічым...”
Пра абвінавачваньні ў забойстве Натальлі Эстэміравай:
“Я кажу: калі Кадыраў вінаваты, людзі Кадырава вінаватыя, хай дакажуць. Хай хоць каго прывязуць і дакажуць, што вінаваты. Нашто Кадыраву забіваць жанчыну, якая нікому не патрэбная? У яе гонару, годнасьці, сумленьня не было ніколі...”
Пра удзел у вайне супраць Расеі:
“Я ніколі ня быў супраць Расейскай Фэдэрацыі, я быў з народам. Тады народ супраць быў, і гэта прымусілі тыя палітыкі, Ельцын, Беразоўскі і таму падобныя, яны хацелі разваліць, як развалілі Савецкі Саюз, так разваліць Расейскую Фэдэрацыю. Яны далі нам, цалкам узброілі наш народ... Тады наш народ поўнасьцю быў супраць менавіта Расейскай Фэдэрацыі. Таму што на нас пасылаюць танкі, іх бласлаўляюць, як быццам яны ідуць на немцаў, супраць фашыстаў ваяваць, а мы ўсё гэта бачылі і ўсё гэта цярпелі. І гэта прымушала нас вось быць супраць Расеі”.
Пра Ўладзімера Пуціна:
“Пуцін – мой кумір! Мой кумір – Пуцін, я яго люблю, я яго паважаю. Я за яго жыцьцё аддам! Такога другога няма, як асоба. Вось асабіста для чалавека Кадырава бліжэйшы і я больш абавязаны ў гэтым жыцьці... нікому я не абавязаны як Пуціну. Я жыцьцём абавязаны гэтаму чалавеку... Каб не падвесьці яго, каб ён не чырванеў з-за мяне, я жыцьцё аддам... Я хачу, каб ён быў пажыцьцёвым прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі. Я хачу гэтага. Я прашу гэтага. Гэта мой кумір, я яму жыцьцём абавязаны...”
Поўны тэкст інтэрвію з Рамзанам Кадыравым.

Your browser doesn’t support HTML5