Урад Эстоніі прыняў рашэньне пашырыць прадстаўніцтва сваёй краіны ў Беларусі. Замест Генэральнага консульства, якое цяпер працуе ў Менску, будзе паўнавартасная амбасада.
Пра гэта перадае партал навінаў Novosti ERR/LETA.
Міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт з гэтай нагоды сказаў, што сытуацыя ў Беларусі зьмяняецца: “Мы ўсе бачым, што беларускія лідэры гатовыя да больш цесных дачыненьняў з Эўразьвязам. І, канечне, мы зацікаўленыя ў тым, каб гэтыя дачыненьні сталі мацнейшымі”.
А вось Беларусь пакуль прадстаўленая ў Эстоніі на ўзроўні Генэральнага консульства, якое ачольвае Аляксандар Астроўскі.