У 2008 годзе ў рэальны сэктар эканомікі паступіла 6 525,9 мільёнаў даляраў США інвэстыцыяў. Гэта ў 1,2 разы болей, чым у 2007 годзе.
Адкуль прыйшлі інвэстыцыі
Найбуйнейшыя краіны-інвэстары
Хто колькі ўклаў
(у мільёнах даляраў ЗША)Расея | 2 167 |
Швайцарыя | 1225,4 |
Аўстрыя | 739,8 |
Вялікая Брытанія | 713,9 |
Кіпр | 555,7 |
Дадзеныя Белстат і МЗС Беларусі
1 ліпеня міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's пацьвердзіла сувэрэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі: доўгатэрміновы і кароткатэрміновы рэйтынгі па абавязаньнях у замежнай валюце (В+/В) і доўгатэрміновы і кароткатэрміновы рэйтынгі па абавязаньнях у нацыянальнай валюце (ВВ/В). Прагноз па рэйтынгах — “нэгатыўны”.
“Узровень рэйтынгаў Беларусі абмежаваны структурнымі праблемамі, абумоўленымі нягнуткай эканамічнай палітыкай, у тым ліку залежнасьцю ад ключавых гандлёвых партнэраў — краінаў СНД, пагаршэньнем вонкавай ліквіднасьці і абмежаваным доступам да міжнародных рынкаў капіталу. Заключэньне дамовы пра крэдыт ад Міжнароднага валютнага фонду ў студзені 2009 году дапамагло пазьбегнуць нарастаньня ціску на міжнародныя рэзэрвы”, — адзначыў крэдытны аналітык Standard & Poor's Кай Штукэнброк.
Пагаршэньне міжнароднай эканамічнай каньюнктуры можа зрабіць значны нэгатыўны ўплыў на экспартна-арыентаваную эканоміку Беларусі. Агенцтва чакае, што эканамічны спад у Беларусі складзе сёлета 5% — пасьля значнага росту ў 10% у 2008 г.
Прагноз “негатыўны” адлюстроўвае нізкі ўзровень вонкавай ліквіднасьці, а таксама нарастаньне праблемаў, зьвязаных з цэнтралізаваным характарам беларускай эканомікі.
Першы ў сваёй гісторыі крэдытны рэйтынг Беларусь атрымала ў 2007 годзе. Тады ён быў вызначаны як стабільны.
Сувэрэнны крэдытны рэйтынг разглядаецца замежнымі інвэстарамі як аб'ектыўная ацэнка рызыкоўнасьці ўкладаньняў у эканоміку пэўнай дзяржавы.
Рэйтынгавыя агенцтвы вызначаюць сувэрэнны крэдытны рэйтынг як экспэртную ацэнку гатоўнасьці і здольнасьці дзяржавы выконваць свае крэдытныя абавязаньні перад замежнымі інвэстарамі і крэдыторамі, а таксама іншыя вонкавыя фінансавыя абавязаньні.
Беларусь – 110-я па інвэстыцыйнай прывабнасьці
Ці робіцца Беларусь новым Сынгапурам?
“Крок наперад, два крокі назад”