Зь вялікіх рэчак толькі Бярэзіна цячэ поўнасьцю па Беларусі. Па гэтай яскравай адметнасьці яе можна лічыць самай беларускай ракой.
А ў французаў назва нашай славутай воднай ленты выкарыстоўваецца ў значэньні “абсалютная няўдача”, “поўны правал” – мяркую, усім зразумела, чаму. Аднак на ўсялякі выпадак адсылаю цікаўных у 1812-ы год, страшны для напалеонаўскіх войскаў.
Ніжэй упадзеньня Сьвіслачы 240-кілямэтровы ўчастак – гэта Ніжняя Бярэзіна. Тут рака разьліваецца ва ўсёй сваёй прыгажосьці. Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што Барысфэн у старажытнагрэчаскай геаграфіі – гэта не Дняпро, а менавіта Бярэзіна.
Знакі для суднаходства спраўна паднаўляюць штогод. Хоць насамрэч суднаходства тут вельмі рэдкае, затое ля знаку можна сфотаграфавацца!
Чыгункавы мост на лініі Жлобін – Калінкавічы. Старажылы кажуць, што да першай сусьветнай вайны ў гэтыя мясціны прыяжджалі адпачываць нават з Санкт-Пецярбургу.
Ля Сьветлагорску Бярэзіна робіць круты паварот. І на горад з ракі адкрываецца ідылічны выгляд.
Павольнае цячэньне – падманлівая карціна. Увесну на паваротах Бярэзіна можа лёгка змыць адхіл. Камяні, што ляжаць ля кромкі вады, – гранітная падсыпка для ўмацаваньня берагу.
Па нізоўях Бярэзіны, ля месцаў колішніх мастоў ці пераправаў, і зараз знаходзяць аскепкі ад круглых бомбаў. Такімі стралялі тут падчас вайны 1812 году. Хтосьці спрабаваў перабрацца праз раку, а нехта іншы сустракаў гарматнымі стрэламі.
Гэта – адно са старажытных гарадзішчаў на Бярэзіне, ля вёскі Адрубы (Жлобінскі раён). Людзі жылі на ім каля 2,5 тысячы гадоў таму. Дасьледаваньні не фіксуюць тут сьлядоў ваенных сутыкненьняў ці разбурэньняў, але ўсё адно тагачасныя жыхары лічылі за лепшае добра ўмацавацца. Нават зараз улезьці сходу на такі адхіл няпроста. У старажытнасьці ён быў яшчэ больш пакручасты, а зьверху меўся вал і дубовы вастракол.
За некалькі дзясяткаў кілямэтраў сустрэлася толькі адно судна. Буксір стаяў на прыколе проста ў невялікай вёсцы.
Бераг Бярэзіны непадалёк ад вусьця, ля вёскі Горваль (колішняга мястэчка). За дрэвамі – узвышша, дзе стаяў Горвальскі замак. Гэтае месца яшчэ чакае сваіх дасьледчыкаў.
Дык добра ці дрэнна, што суднаходства рэдкае?
Большасьць людзей, з кім даводзілася пра гэта гаварыць, узгадваюць, што 20 – 30 гадоў таму “месца не было ад баржаў і кацяроў”. Выглядае на тое, што людзі больш любяць Бярэзіну ціхай.
Такой, як і дзьве з паловай тысячы гадоў таму, калі грэкі называлі яе, магчыма, Барысфэнам, а тутэйшыя ўзводзілі па берагах кручастыя гарадзішчы...
Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня Тэльман Масьлюкоў закончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, гісторык. У 1993 – 2001 гг. – арганізатар і дырэктар першага ліцэя на Гомельшчыне. Выявіў Здудзіцкі каменны крыж (Х – ХІІ ст.), прапанаваў пачаць археалягічныя раскопкі на месцы невядомага раней гораду Казіміру, а таксама ў Шацілках – старадаўняй частцы Сьветлагорску. Супрацоўнічае зь інфармацыйнымі інтэрнэт-рэсурсамі і СМІ.