Кіраўнік Беларусі бярэ ўдзел у нефармальным саміце кіраўнікоў краінаў-сяброў АДКБ (Беларусь, Расея, Казахстан, Армэнія, Кіргізія, Таджыкістан, Узбэкістан). Саміт праходзіць у Кіргізіі. Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў спадзяецца атрымаць ад Аляксандра Лукашэнкі подпіс пад пагадненьнем аб фармаваньні калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня. Лукашэнка прыбыў у Кіргізію адным зь першых, зь пяцігадовым сынам Мікалаем.
Асноўнай інтрыгай саміту мэдыі называюць магчымае падпісаньне Аляксандрам Лукашэнкам дамовы аб фармаваньні калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня. Нагадаем, у чэрвені кіраўнік Беларусі адмовіўся ад удзелу ў маскоўскім саміце АДКБ з-за малочнай вайны з Расеяй. Ён не падпісаў прынятую там дамову аб фармаваньні калектыўных сілаў і абвясьціў падпісаныя дакумэнты нелегітымнымі. Таксама афіцыйны Менск не прыняў старшынёўства ў АДКБ. Яго часова пераняла Масква. Цяпер, паводле расейскіх мэдыяў, Мядзьведзеў спадзяецца, што Лукашэнка падпіша пагадненьне падчас саміту ў Кіргізіі і пяройме старшынёўства ў АДКБ. Расейскі бок абнадзеіла тое, што кіраўнік Беларусі пагадзіўся прыехаць у Кіргізію на саміт.Аднак беларускія вайскоўцы не ўзялі ўдзелу ў абмеркаваньні вучэньняў калектыўных сілаў, якое адбылося ў Казахстане. Таксама невядома, ці пройдуць двухбаковыя перамовы паміж Лукашэнкам і Мядзьведзевым.
Паводле газэты “Коммерсант”, Крэмль прапанаваў кіраўніку Беларусі на мінулым тыдні правесьці нефармальную сустрэчу, аднак той ухіліўся. Памочнік расейскага прэзыдэнта Сяргей Прыходзька заявіў, што калі Лукашэнка едзе на саміт, то мусіць падпісаць дамову, “інакш навошта ехаць?” Афіцыйны Менск адказаў, што “сам будзе вырашаць, якія дакумэнты і ў якія тэрміны падпісваць”.
Камэнтуючы сытуацыю, старшыня АГП Анатоль Лябедзька сказаў:
“Гаворка ідзе пра стварэньне такога СНД-оўскага спэцназу. У мяне такія ўзаемаадносіны са спэцназам і стаўленьне да спэцназу нэгатыўнае. Я ня думаю, што з удзелам беларускага, кіргістанскага спэцназу і расейскага можна стварыць структуру, якая будзе дзейнічаць на карысьць грамадзянаў. Вось калі аўтарытарныя рэжымы ствараюць нейкую сілавую структуру, гэта нічога добрага людзям не нясе. І гэта ёсьць пэўная небясьпека для тых, хто выступае за эўрапейскія каштоўнасьці на постсавецкай прасторы. Калі-нікалі, улічваючы нейкую спэцыфіку, могуць прыяжджаць замежнікі і наводзіць парадак у той ці іншай краіне, прыкрываючыся дамовай, якая нібыта прынятая легітымна. У гэтым ёсьць небясьпека”.
Мікола Статкевіч згадвае, што ў 1993 годзе, калі падпісвалася гэтая дамова АДКБ, ён, падпалкоўнік беларускага войска, выступіў супраць пункту, згодна зь якім краіны могуць аказваць вайсковую дапамогу адна адной. З-за гэтага Статкевіча звольнілі з войска за месяц да абароны доктарскай дысэртацыі. Аднак у выніку пратэстаў Беларусь падпісала дамову за выключэньнем якраз гэтага пункту. Спадар Статкевіч нагадвае, што цягам ужо 16 гадоў беларускія жаўнеры не бяруць удзелу ў падзеях у “гарачых кропках” і Беларусь павінна захаваць гэтую сытуацыю і не падпісваць дамовы аб калектыўных сілах.
“Пытаньне, падпіша ці не падпіша Лукашэнка гэтае пагадненьне па агульных сілах, будзе залежаць ад таго, колькі заплацяць. Адносіны нашай краіны з Расеяй даўно перайшлі на рынкавыя рэйкі. Толькі ня ў пляне нармальных рынкавых стасункаў, а Расея цяпер мусіць плаціць, купляць тыя ці іншыя дзеяньні беларускага кіраўніцтва, якія гэтае кіраўніцтва расцэньвае як выгадныя Расеі. Што тычыцца неабходнасьці стварэньня гэтых сілаў, то я лічу, што Беларусі яны не патрэбныя. Мы зараз знаходзімся, па сутнасьці, у атачэньні краінаў Эўразьвязу, якія не пагражаюць нам вайной, і гэта відавочна. Падпісваць нейкае пагадненьне з Расеяй — супраць каго? Супраць каго гэтыя сілы будуць ужытыя? Але спадар Лукашэнка можа падпісаць усё, што заўгодна, калі Расея яму за гэта дасьць нейкі крэдыт. Бо сытуацыя ў нашай эканоміцы агульнавядома кепская”.
СЛУХАЦЬ:
Асноўнай інтрыгай саміту мэдыі называюць магчымае падпісаньне Аляксандрам Лукашэнкам дамовы аб фармаваньні калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня. Нагадаем, у чэрвені кіраўнік Беларусі адмовіўся ад удзелу ў маскоўскім саміце АДКБ з-за малочнай вайны з Расеяй. Ён не падпісаў прынятую там дамову аб фармаваньні калектыўных сілаў і абвясьціў падпісаныя дакумэнты нелегітымнымі. Таксама афіцыйны Менск не прыняў старшынёўства ў АДКБ. Яго часова пераняла Масква. Цяпер, паводле расейскіх мэдыяў, Мядзьведзеў спадзяецца, што Лукашэнка падпіша пагадненьне падчас саміту ў Кіргізіі і пяройме старшынёўства ў АДКБ. Расейскі бок абнадзеіла тое, што кіраўнік Беларусі пагадзіўся прыехаць у Кіргізію на саміт.
Беларускія вайскоўцы не ўзялі ўдзелу ў абмеркаваньні вучэньняў калектыўных сілаў, якое адбылося ў Казахстане