Падчас сустрэчы ў Брусэлі “тройкі” Эўразьвязу зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым эўракамісар Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла, што патэнцыял стасункаў паміж ЭЗ і Беларусьсю будзе поўнасьцю раскрыты, калі ў краіне будуць праведзеныя пераканаўчыя і незваротныя рэформы. І калі Брусэль “убачыць вялікі прагрэс ужо ў лістападзе”. Ужо ў верасьні ЭЗ на розных узроўнях пачне вывучаць прагрэс афіцыйнага Менску ў дэмакратызацыі па пяці кірунках. Як камэнтуюць у Менску вынікі сустрэчы “тройкі” з кіраўніком беларускага зьнешнепалітычнага ведамства?
Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч выказвае ўпэўненасьць, што праграма “Ўсходняе партнэрства”, да якой далучана Беларусь, — гэта “дзейнасьць на доўгі тэрмін, а не часовая дапамога, фінансавая ці эканамічная”.
Аляксандар Мілінкевіч“Гэта дзейнасьць Эўропы і беларускіх уладаў па эўраінтэграцыі нашай краіны. І, безумоўна, улады павінны цьвёрда ведаць, што Эўропа будзе вельмі ўважліва сачыць за сытуацыяй з правамі чалавека на Беларусі. Ніхто ня будзе заплюшчваць вочы, я гэта выдатна ведаю. І новаабраны парлямэнт, як і раней, будзе адсочваць сытуацыю з правамі чалавека, і новы Эўракамісар, які будзе абраны ўвосень, і гэтак далей. Таму нам трэба зьмяняць сытуацыю ня толькі эканамічную, але і палітычную, і сацыяльную. Гэта вельмі важна. І калі мы таксама лічым, што гэта праграма на доўгі час, што яна вельмі пэрспэктыўная для Беларусі, мы мусім значна зьмяніць і заканадаўства, і практыку прымяненьня законаў. Пакуль што сытуацыя з правамі чалавека на Беларусі вельмі складаная, ёсьць палітвязьні. І ёсьць таксама Аўтуховіч, які, напэўна, палітвязень. І з такімі вынікамі дзейнасьці за гэты год, напэўна, у Беларусі значна менш шанцаў на дынамічнае супрацоўніцтва з аб’яднанай Эўропай”.
Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка назваў станоўчым тое, што “тройка” паўтарыла патрабаваньне незваротных зьменаў.
“Зьмены павінны быць інстытуцыянальныя, бо толькі такі характар забясьпечыць іх неабарачальнасьць. Названы кастрычнік як месяц такога прамежкавага падсумаваньня. Але калі дагэтуль ніводная інстытуцыянальная зьмена не адбылася, то цяжка паверыць, што цягам трох месяцаў нешта рэальна зьменіцца. Безумоўна, станоўча, што лішні раз падкрэсьлена эўрапейскасьць нашай краіны. Сказана, што беларускія тавары, у тым ліку харчовыя, могуць чакаць на эўрапейскіх рынках. Але каб гэтым шанцам скарыстацца, трэба рабіць адпаведныя эканамічныя рэформы. А асобна ўзятыя эканамічныя рэформы без палітычных, разьняволеньне эканамічнай ініцыятывы без разьняволеньня палітычнага наўрад ці магчыма. І ў гэтым сэнсе я пакуль што не прачытваю яснай стратэгіі Брусэлю да Беларусі ў цяперашніх геапалітычных і ўнутрыпалітычных абставінах”.
Палітоляг Дзяніс Мельянцоў кажа, што не чакаў нічога прарыўнога ад сёньняшняй сустрэчы. Аднак Беларусі з боку ЭЗ будзе аддавацца ўвага ў любым выпадку, бо яна спрабуе аднаўляць свае стасункі з ЭЗ.
“Натуральна, што нашы там будуць прасіць грошай, а эўрапейцы будуць прапанаваць нейкім чынам палепшыць палітычную сытуацыю ў Беларусі. Зараз абсалютна там дынамікі няма ў ЭЗ, паколькі „Ўсходняе партнэрства“ крыху сышло з парадку дня і да канца году ніякіх значных праектаў пачынацца ня будзе. Таму шукаюць нейкія іншыя пункты супадзеньня інтарэсаў”.
СЛУХАЦЬ: