У Брусэлі адбыліся перамовы міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава з кіраўніцтвам Эўразьвязу – Карлам Більдтам, міністрам замежных справаў Швэцыі, якая зараз старшынюе ў Эўразьвязе, вярхоўным каардынатарам зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі ЭЗ Гаўерам Салянам і эўракамісарам у пытаньнях вонкавых стасункаў і палітыкі добрасуседзтва Бэнітай Фэрэра-Вальднэр.
На прэсавай канфэрэнцыі па выніках перамоваў спадарыня Фэрэра-Вальднэр заявіла:
Фэрэра-Вальднэр: Мы гатовыя падтрымліваць Беларусь, калі Беларусь прадэманструе сур'ёзны намер рабіць крокі ў накірунку дэмакратыі і фундамэнтальных свабодаў.
Яна нагадала пра павялічэньне дапамогі Беларусі наўпрост з боку Эўразьвязу:
Фэрэра-Вальднэр: Мы ўжо прадэманстравалі нашую добрую волю, калі падвоілі нашу фінансавую дапамогу Беларусі з 5 да 10 мільёнаў эўра, і мы хочам зрабіць тое самае ў 2010 годзе, асабліва падтрымаўшы паляпшэньне якасьці беларускага харчаваньня, бо гэта важна для беларусаў, каб яны маглі экспартаваць харчы ў Эўразьвяз.
Што тычыцца спрыяньня макраэканамічнай стабілізацыі беларускай эканамікі, то, адказваючы на пытаньне карэспандэнта Бі-Бі-Сі, спадарыня Фэрэра-Вальднэр сказала, што гэта можа адбывацца па лініі Міжнароднага Валютнага Фонду. На просьбу ўдакладніць, ці зьвязаная гэтая дапамога са станам правоў чалавека ў Беларусі, эўракамісар паўтарыла, што гэта зьвязана з пазыцыяй МВФ.
Разам з тым яна дала зразумець, што ў двухбаковых адносінах застаюцца праблемы.
Фэрэра-Вальднэр: Мы маглі б раскрыць напоўніцу патэнцыял нашых адносінаў, калі б былі перакананыя, што ў Беларусі адбыліся незваротныя рэформы, і мы маглі б гэта ўбачыць.
Міністар Мартынаў падкрэсьліў надзвычайную важнасьць праграмы Ўсходняе партнэрства для Беларусі.
Мартынаў: Гэта прыярытэт, і гэта натуральны прыярытэт, паколькі натуральнымі партнэрамі Беларусі зьяўлюцца Расея і Эўрапейскі зьвяз. І Ўсходняе партнэрства – галоўная частка нашых адносінаў з Эўразьвязам.
Ён даў вельмі дыпляматычны адказ на пытаньне пра пазыцыю Беларусі наконт прызнаньня ці непрызнаньня незалежнасьці грузінскіх аўтаноміяў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Мартынаў: Гэта складаная праблема для ўсіх заангажаваных і незаангажаваных у яе. Мы працягваем вельмі сур'ёзна разглядаць гэтае пытаньне. Ніякія канчатковыя рашэньні ў той ці іншы бок пакуль не прынятыя.
Удзельнік сёньняшніх перамоваў з Мартынавым кіраўнік швэцкага МЗС Карл Більдт на прэсавай канфэрэнцыі падкрэсьліў, што гэта вельмі важнае для Эўразьвязу пытаньне, бо Эўропа базуецца на павазе прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасьці.
Адказваючы на пытаньне пра галоўныя накірункі супрацоўніцтва Беларусі з Эўразьвязам, Сяргей Мартынаў назваў два: візавае пытаньне і эканамічнае супрацоўніцтва.
Мартынаў: Нашыя грамадзяне і жыхары Беларусі ня могуць прыняць таго факту, што яны вымушаныя плаціць за візы прынамсі ўдвая больш, чым іх суседзі, а таксама праходзіць надзвычай пакручастую і доўгую працэдуру, каб атрымаць візы ў Шэнгенскую зону. Гэтая замінае свабодзе перамяшчэньня па Эўропе і павінна быць выпраўлена.
Мартынаў таксама заўважыў, што зараз Беларусь маюць у гандлі с суседнім Эўразьвязам такі ж статус, як і далёкія ЗША і Японія. "Мы хочам больш шчыльных стасункаў," – сказаў ён.
Мінулыя сустрэчы спадара Мартынава з кіраўніцтвам Эўразьвязу адбываліся 7 траўня ў Празе, калі Беларусь далучалася да Ўсходняга партнэрства, і 27 студзеня ў Брусэлі.

У студзені сёлета эўрапарлямэнтары прынялі рэзалюцыю з пяцьцю патрабаваньнямі да афіцыйнага Менску, пасьля выкананьня якіх стасункі паміж Беларусьсю і Эўразьвязам маюць істотна палепшыцца:
- у Беларусі не павінна быць палітвязьняў,
- уладам неабходна гарантаваць свабоду выказваньня меркаваньняў у СМІ,
- працягваць супрацоўніцтва з АБСЭ ў справе рэформы выбарчага заканадаўства,
- палепшыць умовы дзейнасьці незалежных грамадзкіх арганізацыяў,
- гарантаваць свабоду сходаў і палітычных аб’яднаньняў.