За суткі тут выпала восемдзесят працэнтаў месячнай нормы ападкаў. Дождж не сунімаецца дагэтуль.
Паводле інфармацыі абласной управы надзвычайных сытуацыяў, у некаторых раёнах размыла дарогі. Напрыклад, на магістралі Магілёў — Чавусы вадой змыта дзесяць мэтраў асфальтавага пакрыцьця. Дабрацца да райцэнтру Чавусы можна толькі ў аб’езд. Падтапіла й чыгуначны перагон на ўчастку Магілёў — Вендраж.
Пад вадой апынуліся прыватныя й калгасныя палеткі.
У абласным цэнтры каналізацыйныя калектары не ўпраўляюцца з вадою. Падтапіла сорак пяць прыватных дамоў і падвалы трох шматпавярховых дамоў. Жыхароў не адсялялі.
У адпампоўваньні вады задзейнічаныя пажарныя машыны, тэхніка гарадзкога водаканалу, камунальных і дарожных службаў.