Беларускія гандлёвыя войны сваёй працягласьцю і зацятасьцю, а таксама прычынамі і вынікамі нагадваюць ваенны канфлікт Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай 16–га стагодзьдзя. Тады Масква ставіла сабе на мэце адваяваньне "рускіх" гарадоў, а зараз – ключавых прамысловых прадпрыемстваў. Літоўскія войскі, як і Лукашэнка, атрымлівалі гучныя перамогі ў адкрытых баях, якія, аднак, на тле маскоўскай стратэгіі вычэрпваньня рэсурсаў суперніка – былі прыдатныя хіба што для пераможных рэляцый пры вялікакняскім двары.
Перад пагрозай страты дзяржавай незалежнасьці магнатам ВКЛ прыйшлося падзяліцца сваёй уладай унутры дзяржавы і часткай суверэнітэту, аб'яднаўшыся з Заходнім суседам.
Ці паўторыцца гэты сцэнар ва ўмовах сёньняшняй - гандлёвай - вайны? Дапішыце сцэнар заканчэньня цяперашняй кампаніі.
ЯКОЙ БУДЗЕ КЛЮЧАВАЯ БІТВА?..
ЯКІМІ БУДУЦЬ ВЫНІКІ КАМПАНІІ?..
Падрабязьней пра гісторыю канфлікту і яго наступствы чытайце ў Эканамічным блогу Вайна як гандаль і гандаль як вайна.
Ці паўторыцца гэты сцэнар ва ўмовах сёньняшняй - гандлёвай - вайны? Дапішыце сцэнар заканчэньня цяперашняй кампаніі.
Перадумовы
- 8.12.1999 – Аляксандар Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісваюць пагадненьне аб стварэньні Саюзнай дзяржавы, у якім абгаворваецца ўвядзеньне расейскага рубля ў якасьці адзінай валюты, з адзіным эмісійным цэнтрам у 2005–ым годзе.
- 12.04.2002 – Падпісанае пагадненьне аб працягу паставак газу ў Беларусь па ўнутрырасейскіх цэнах ($29 за 1000 м2), з умовай стварэньня сумеснага беларуска–расейскага прадпрыемства на базе Белтрансгазу да ліпеня 2003–га году.
Першая кампаніяНагода
Ключавая бітва – Новы год 2004/2005
Вынік кампаніі Масква павялічыла цану на газ у паўтара раза. "Пірава перамога" Менску: Менск захаваў ва ўласнасьці Белтрансгаз. |
Другая кампаніяНагода
Баявыя дзеяньні
Ключавая бітва кампаніі – Новы год 2006/2007 Бой на газавым флангу
Бой на нафтавым флангу
Капітуляцыя
Вынік кампаніі Аформлена скасаваньне расейскай энэргетычнай субсідыі Беларусі, Менск вымушаны прадаць Расеі палову Белтрансгазу. На экспарт расейскай нафты зь Беларусі накладзена экспартная пошліна (каля траціны ад стандартнай) з мэханізмам яе паступовага павелічэньня. "Пірава перамога" Менску: Менск атрымлівае расейскі крэдыт памерам у паўтара мільярда даляраў на льготных умовах. |
Трэцяя кампаніяНагода
Баявыя дзеяньні
Капітуляцыя
Вынікі кампаніі
"Пірава перамога" Менску: Расея дае крэдыт памерам 2 мільярда даляраў, на рынкавых умовах.
|
Чацьвертая кампаніяНагода
Баявыя дзеяньні – першы этап
Буйная бітва кампаніі – Саміт АДКБ
Замірэньне: 17 чэрвеня
Вынікі першага этапу баявых дзеяньняў
"Пірава перамога" Менску: Беларуская малакапрадукцыя атрымала абмежаваны і часовы доступ на расейскі рынак. Баявыя дзеяньні – другі этап
|
ПРАПАНУЙЦЕ ВАШ СЦЭНАР:
ЯКОЙ БУДЗЕ КЛЮЧАВАЯ БІТВА?..
ЯКІМІ БУДУЦЬ ВЫНІКІ КАМПАНІІ?..
Падрабязьней пра гісторыю канфлікту і яго наступствы чытайце ў Эканамічным блогу Вайна як гандаль і гандаль як вайна.