Пасьля ўчарашняга кліканьня па сайтах дзяржаўных устаноў я зразумеў, што тэму «хтокакхацітгаварэньня» трэба выносіць на новы ўзровень.
То бок пераходзіць ад жартаў ды кпінаў да таго, што называецца канструктыўнай пазыцыяй. Інакш кажучы, заняцца адукацыяй тых, хто яшчэ ня ў курсе, што і як пішацца па-беларуску. Балазе ў сусьветным сеціве зараз хапае рэсурсаў, якія істотна аблягчаюць жыцьцё любога, хто жадае палепшыць свае веды ў роднай мове. Бо праблема татальнай неадукаванасьці беларусаў у сваёй моўнай спадчыне значна большая, чым проста няведаньне мовы ейнымі асобнымі носьбітамі. Калі праблема невуцтва вылазіць на дзяржаўным узроўні, то гэта ўжо ня сьмешна, а горка і сорамна. Але ж для пачатку трэба паказаць гэтае невуцтва ва ўсёй яго «прыгажосьці». Бо некаторыя лічаць, што так і трэба.
Каб жа праблема была толькі ў той злашчаснай ангельска-расейскай трасянцы ў назвах сайтаў, якія мы наведвалі ўчора! Пры жаданьні такія назвы можна замяніць. Праўда з гэтым трэба пасьпяшацца, бо ў байнэце застаецца ўсё менш вольных (не зарэгістраваных кім-небудзь) дамэнных імёнаў. Але нашмат горш, калі нацыянальны нігілізм і зьнітаванае зь ім няведаньне лінгвістычных і гістарычных асаблівасьцей роднай мовы прыводзіць да сытуацыі, якая склалася вакол самага галоўнага для ўсіх беларусаў слова — назвы краіны. Я маю на ўвазе ангельскую вэрсію — Belarus. Кожны, хто колькі-небудзь знаёмы са славянскімі мовамі, якія маюць лацінскі альфабэт, будзе чытаць гэтае слова як Бэлярус. Ды што там славяне, нашчадкі лясных дзікуноў! Высакародны рымскі патрыцый ня здолеў бы вымавіць напісаны роднымі для яго лацінскімі літарамі тэкст інакш як «Бэлярус». Менавіта гэтак вымаўляюць назву нашай краіны і моўныя спадкаемцырымлянаў зь ліку носьбітаў раманскіх моваў, а таксама нашы афрыканскія браты па запозьненым набыцьці незалежнасьці, што атрымалі ў спадчыну ад сваіх францускіх ды партугальскіх калянізатараў заснаванае на раманскіх мовах пісьменства.
Але ж гэта ўсё замежнікі, якім правільнае вымаўленьне патрэбнае або дзеля дыпляматычнай ветлівасьці, або зь меркаваньняў асабістай бясьпекі падчас знаходжаньня ў незнаёмай краіне: каб ім элемэнтарна не наклалі ў каршэль пакрыўджаныя тубыльцы. Вось толькі гэтым самым тубыльцам якраз усё адно, як іх называюць. Больш за тое, яны самі сябе так называюць. Нехта ж дадумаўся ў свой час пасьля здабыцьця беларусамі незалежнасьці замест нармальнага напісаньня краіны беларускай лацінкай (Biełaruś) увесьці ў міжнародны зварот нейкую дзіўную ангельскую трансьлітарацыю з кірыліцы (Belarus). Прычым ёсьць падазрэньне, што трансьлітарацыя гэтая рабілася з расейскай кірыліцы і расейскімі ж «мовазнаўцамі», бо ніводзін беларускі філёляг у цьвярозым розуме не даўмеўся б трансьлітараваць беларускае слова праз ангельскі альфабэт, калі ёсьць свая ўласная лацінка.
Гэты дзіўны наватвор «бэлярус» ледзь не ад самога пачатку яго ўзьнікненьня стаўся аб’ектам кпінаў сапраўдных беларусаў. Калі набраць у пошукавай сыстэме Google.com слова «бэлярус», то можна атрымаць з паўтысячы спасылак на тэксты, дзе ў розных сытуацыях абгаворваецца такое «афрыканскае» вымаўленьне назвы нашай краіны.
Наконт «Бэлярусі» ёсьць добры артыкул Сяргея Дубаўца «Як бэля рускія», дзе аўтар разважае ня толькі пра ангельскамоўны варыянт назвы нашай краіны, але і пра беларускі: «Беларусы ў мове сваёй фальшывяць па поўнай праграме і па вялікім рахунку. Я не пра тое, што гавораць больш па-расійску, чым па-беларуску, а яшчэ больш — на дзьвюх мовах адразу. Гэта якраз ня самая вялікая праблема. Бяда, калі белае называюць чорным, злое — добрым, а чужое — сваім. Пачынаючы з назвы краіны — Рэспубліка Беларусь. Нехта ж дадумаўся другое слова ў гэтай назьве — не скланяць. Што атрымалася? Што слова „Беларусь“ у нас не скланяецца — як замежнае. У Рэспубліцы Беларусь, пасол Рэспублікі Беларусь, ганаруся Рэспублікай Беларусь. Сваё (а дакладней, самае сваё з усяго, што можа быць) выглядае як запазычанае. Як Зімбабвэ ці Марока».
Што да ангельскай назвы, то Сяргей Дубавец спасылаецца на клясыкаў беларускай літаратуры: «Са школы мы ведаем (хто не забыў), што назву Беларусь у яе сучасным разуменьні замацаваў за краінай Францішак Багушэвіч у 1891 годзе. Багушэвіч пісаў па-беларуску лацінкай — як да яго Кастусь Каліноўскі і яшчэ многія пачынальнікі нацыянальнай ідэі. Беларуская мова доўгі час вагалася паміж лацінскай графікай і кірылічнай. Словам, прынцыпы пісьма па-беларуску лацінкай распрацаваныя дасканала і нават лепш, чым кірыліцай. Дык вось (прывітаньне Багушэвічу!)наша сёньняшняя афіцыйная міжнародная назва — Belarus — лацінкай па-нашаму ж, па-беларуску, чытаецца як — Бэлярус. Прынамсі, і Багушэвіч, і Каліноўскі прачыталі б менавіта так. А Лявон Вольскі іранічна ператлумачыў — гэта як п’яны рускі (п’яны як бэля).
А вось аўтар ARCHE Аркадзь Цеплякоў у артыкуле «Лё Бэлярюс», або Cherchez la femme!» глядзіць на гэтае пытаньне вачыма ўжо згаданых мною французаў: «На Захадзе пануе абсалютная блытаніна што да нашай краіны, і Францыя ў гэтым не зьяўляецца выняткам. У рэдкіх крыніцах, у якіх згадваецца Беларусь, можна напаткаць цэлы вахляр акрэсьленьняў: „Ruthénie Blanche“, „Russie Blanche“, „Biélorussie“ і ўрэшце клапатлівае для францускамоўных „Bélarus“. Сталася як з францускім віном — гэтакі дыяпазон стварыў пэўную дэзарыентацыю. Калі гаворыцца паводле новае моды „бэлярус“ замест калішняга „бьелёрюс“ — прыметнік „белы“ згубляецца на карысьць „belle“ — прыгожая! — і адназначна асацыюецца зь нейкімі прыгожымі расейкамі».
Хоць у дадзеным выпадку Аркадзь Цеплякоў разглядае зусім іншае пытаньне — успрыняцьця нас французамі, працытаваны тэкст добра ілюструе менавіта фанэтычны аспэкт — нязьменна ўзьнікае ўсё тая ж «бэля». Пры гэтым варта заўважыць, што аўтар зьвяртае на гэта ўвагу ў нэўтральным сэнсе. Досыць паказальны факт, які гаворыць пра тое, што лінгвісты звыкліся з такім варыянтам. Тады што ўжо казаць пра звычайных людзей! Тыя і наогул выказваюць захапленьне з гэтай нагоды. Як, для прыкладу, аўтарка тэксту пра сьвята вуліцы ў амэрыканскім раёне Атлянтык-эвэню: «Ды як зайгралі, як засьпявалі магутныя беларускія народныя песьні на ўсю ваколіцу, то сабраўся вялікі натоўп, слухалі, пляскалі ў ладкі, прытопвалі ды танцавалі. «Вот кантры? — чулася. — О, Бэлярус, Бэлярус! Вэры гуд!»
Ад невуцтва беларускіх чыноўнікаў, якія адказвалі за ўвядзеньне такой нягеглай формы трансьлітарацыі беларускіх назваў ды імёнаў на ангельскую мову, пацярпела ня толькі маці-радзіма, але і ейныя шматлікія сыны і дачкі разам з прышлымі пасынкамі ды прымакамі. Мяркуйце самі, як пачуваўся б славуты савецкі генэрал Чуйкоў, калі б зь беларускім пашпартам патрапіў у Польшчу? Ангельскі варыянт Chuikou, як было б напісана ў ягоным пашпарце, не пакідае ў польскай мове ніякіх варыянтаў вымаўленьня, апроч мацюговага. Зрэшты, у выпадку з генэралам Чуйковым палякі, хутчэй за ўсё, вымаўлялі б яго часта і з асаблівай асалодай. Для тых, хто ня ў курсе, нагадаю, што згаданы генэрал удзельнічаў у 1939 годзе ў «вызваленчым паходзе ў Заходнюю Беларусь і Ўкраіну».
З той жа нізкі — і такі кур’ёзны выпадак, як назва сайту колішняга кандыдата ў прэзыдэнты РБ kozylin.com. Альбо ангельскамоўная назва беларускага музычнага гурту «Князь мЫШКІН» http://knyazmishkin.narod.ru/. Але гэта для адукаванага беларуса падобныя выпадкі кур’ёзныя. У Расеі, дзе лацінскага варыянту напісаньня ніколі не было, такі падыход цалкам прымальны. Вось дзе ўжо пішуць «кто как хаціт»! Тут і «j» замест «ж», і «x» замест «х». Лацінская літара «y» у расейскамоўных «лаціньнікаў» ужываецца замест «у», тады як для кірылічнай «ы» выкарыстоўваецца лацінская «i». Хай сабе так «гаварылі б» толькі расейцы. Што зь іх узяць? Але ж вось прыклад фразы на гэткай лацінцы ад беларускамоўнага чалавека, што я ня раз сустракаў на форумах: «Ti xto taki?» Зусім як у Купалы: «А хто там ідзе?» Бэлярусы, хто ж яшчэ!
Такіх недарэчных прыкладаў можна прыводзіць безьліч. На жаль, татальная дэнацыяналізацыя закранула нават тых, хто імкнецца карыстацца роднай мовай. Наяўнасьць інтэрнэту вельмі спрашчае гэтую задачу. Для тых, хто хоча авалодаць беларускай лацінкай, існуе некалькі добрых рэсурсаў: http://lacinka.org/, http://slounik.pl/, http://www.mova.na.by/mova/lacinka.html. Апошні, дарэчы, знаходзіцца на больш унівэрсальным рэсурсе, дзе, апроч лацінкі, ёсьць спасылкі на мноства іншых карысных адукацыйных сайтаў, у тым ліку і на лінгвістычныя праграмы ці проста папулярны софт зь беларускім інтэрфэйсам.
А тым, хто апроч чыста лінгвістычных аспэктаў цікавіцца беларускай літаратурай і мовай, варта наведаць старонкі «Беларускай электроннай бібліятэкі» і «Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі» http://kamunikat.org/.
Каляніяльная спадчына
Каб жа праблема была толькі ў той злашчаснай ангельска-расейскай трасянцы ў назвах сайтаў, якія мы наведвалі ўчора! Пры жаданьні такія назвы можна замяніць. Праўда з гэтым трэба пасьпяшацца, бо ў байнэце застаецца ўсё менш вольных (не зарэгістраваных кім-небудзь) дамэнных імёнаў. Але нашмат горш, калі нацыянальны нігілізм і зьнітаванае зь ім няведаньне лінгвістычных і гістарычных асаблівасьцей роднай мовы прыводзіць да сытуацыі, якая склалася вакол самага галоўнага для ўсіх беларусаў слова — назвы краіны. Я маю на ўвазе ангельскую вэрсію — Belarus. Кожны, хто колькі-небудзь знаёмы са славянскімі мовамі, якія маюць лацінскі альфабэт, будзе чытаць гэтае слова як Бэлярус. Ды што там славяне, нашчадкі лясных дзікуноў! Высакародны рымскі патрыцый ня здолеў бы вымавіць напісаны роднымі для яго лацінскімі літарамі тэкст інакш як «Бэлярус». Менавіта гэтак вымаўляюць назву нашай краіны і моўныя спадкаемцы
Ніводзін беларускі філёляг у цьвярозым розуме не даўмеўся б трансьлітараваць беларускае слова праз ангельскі альфабэт, калі ёсьць свая ўласная лацінка.
Але ж гэта ўсё замежнікі, якім правільнае вымаўленьне патрэбнае або дзеля дыпляматычнай ветлівасьці, або зь меркаваньняў асабістай бясьпекі падчас знаходжаньня ў незнаёмай краіне: каб ім элемэнтарна не наклалі ў каршэль пакрыўджаныя тубыльцы. Вось толькі гэтым самым тубыльцам якраз усё адно, як іх называюць. Больш за тое, яны самі сябе так называюць. Нехта ж дадумаўся ў свой час пасьля здабыцьця беларусамі незалежнасьці замест нармальнага напісаньня краіны беларускай лацінкай (Biełaruś) увесьці ў міжнародны зварот нейкую дзіўную ангельскую трансьлітарацыю з кірыліцы (Belarus). Прычым ёсьць падазрэньне, што трансьлітарацыя гэтая рабілася з расейскай кірыліцы і расейскімі ж «мовазнаўцамі», бо ніводзін беларускі філёляг у цьвярозым розуме не даўмеўся б трансьлітараваць беларускае слова праз ангельскі альфабэт, калі ёсьць свая ўласная лацінка.
П’яны як бэля
Гэты дзіўны наватвор «бэлярус» ледзь не ад самога пачатку яго ўзьнікненьня стаўся аб’ектам кпінаў сапраўдных беларусаў. Калі набраць у пошукавай сыстэме Google.com слова «бэлярус», то можна атрымаць з паўтысячы спасылак на тэксты, дзе ў розных сытуацыях абгаворваецца такое «афрыканскае» вымаўленьне назвы нашай краіны.
Наконт «Бэлярусі» ёсьць добры артыкул Сяргея Дубаўца «Як бэля рускія», дзе аўтар разважае ня толькі пра ангельскамоўны варыянт назвы нашай краіны, але і пра беларускі: «Беларусы ў мове сваёй фальшывяць па поўнай праграме і па вялікім рахунку. Я не пра тое, што гавораць больш па-расійску, чым па-беларуску, а яшчэ больш — на дзьвюх мовах адразу. Гэта якраз ня самая вялікая праблема. Бяда, калі белае называюць чорным, злое — добрым, а чужое — сваім. Пачынаючы з назвы краіны — Рэспубліка Беларусь. Нехта ж дадумаўся другое слова ў гэтай назьве — не скланяць. Што атрымалася? Што слова „Беларусь“ у нас не скланяецца — як замежнае. У Рэспубліцы Беларусь, пасол Рэспублікі Беларусь, ганаруся Рэспублікай Беларусь. Сваё (а дакладней, самае сваё з усяго, што можа быць) выглядае як запазычанае. Як Зімбабвэ ці Марока».
Што да ангельскай назвы, то Сяргей Дубавец спасылаецца на клясыкаў беларускай літаратуры: «Са школы мы ведаем (хто не забыў), што назву Беларусь у яе сучасным разуменьні замацаваў за краінай Францішак Багушэвіч у 1891 годзе. Багушэвіч пісаў па-беларуску лацінкай — як да яго Кастусь Каліноўскі і яшчэ многія пачынальнікі нацыянальнай ідэі. Беларуская мова доўгі час вагалася паміж лацінскай графікай і кірылічнай. Словам, прынцыпы пісьма па-беларуску лацінкай распрацаваныя дасканала і нават лепш, чым кірыліцай. Дык вось (прывітаньне Багушэвічу!)
Наша сёньняшняя афіцыйная міжнародная назва — Belarus — лацінкай па-нашаму ж, па-беларуску, чытаецца як — Бэлярус.
А вось аўтар ARCHE Аркадзь Цеплякоў у артыкуле «Лё Бэлярюс», або Cherchez la femme!» глядзіць на гэтае пытаньне вачыма ўжо згаданых мною французаў: «На Захадзе пануе абсалютная блытаніна што да нашай краіны, і Францыя ў гэтым не зьяўляецца выняткам. У рэдкіх крыніцах, у якіх згадваецца Беларусь, можна напаткаць цэлы вахляр акрэсьленьняў: „Ruthénie Blanche“, „Russie Blanche“, „Biélorussie“ і ўрэшце клапатлівае для францускамоўных „Bélarus“. Сталася як з францускім віном — гэтакі дыяпазон стварыў пэўную дэзарыентацыю. Калі гаворыцца паводле новае моды „бэлярус“ замест калішняга „бьелёрюс“ — прыметнік „белы“ згубляецца на карысьць „belle“ — прыгожая! — і адназначна асацыюецца зь нейкімі прыгожымі расейкамі».
Хоць у дадзеным выпадку Аркадзь Цеплякоў разглядае зусім іншае пытаньне — успрыняцьця нас французамі, працытаваны тэкст добра ілюструе менавіта фанэтычны аспэкт — нязьменна ўзьнікае ўсё тая ж «бэля». Пры гэтым варта заўважыць, што аўтар зьвяртае на гэта ўвагу ў нэўтральным сэнсе. Досыць паказальны факт, які гаворыць пра тое, што лінгвісты звыкліся з такім варыянтам. Тады што ўжо казаць пра звычайных людзей! Тыя і наогул выказваюць захапленьне з гэтай нагоды. Як, для прыкладу, аўтарка тэксту пра сьвята вуліцы ў амэрыканскім раёне Атлянтык-эвэню: «Ды як зайгралі, як засьпявалі магутныя беларускія народныя песьні на ўсю ваколіцу, то сабраўся вялікі натоўп, слухалі, пляскалі ў ладкі, прытопвалі ды танцавалі. «Вот кантры? — чулася. — О, Бэлярус, Бэлярус! Вэры гуд!»
Генэрал Чуйкоў ды іншыя
Ад невуцтва беларускіх чыноўнікаў, якія адказвалі за ўвядзеньне такой нягеглай формы трансьлітарацыі беларускіх назваў ды імёнаў на ангельскую мову, пацярпела ня толькі маці-радзіма, але і ейныя шматлікія сыны і дачкі разам з прышлымі пасынкамі ды прымакамі. Мяркуйце самі, як пачуваўся б славуты савецкі генэрал Чуйкоў, калі б зь беларускім пашпартам патрапіў у Польшчу? Ангельскі варыянт Chuikou, як было б напісана ў ягоным пашпарце, не пакідае ў польскай мове ніякіх варыянтаў вымаўленьня, апроч мацюговага. Зрэшты, у выпадку з генэралам Чуйковым палякі, хутчэй за ўсё, вымаўлялі б яго часта і з асаблівай асалодай. Для тых, хто ня ў курсе, нагадаю, што згаданы генэрал удзельнічаў у 1939 годзе ў «вызваленчым паходзе ў Заходнюю Беларусь і Ўкраіну».
З той жа нізкі — і такі кур’ёзны выпадак, як назва сайту колішняга кандыдата ў прэзыдэнты РБ kozylin.com. Альбо ангельскамоўная назва беларускага музычнага гурту «Князь мЫШКІН» http://knyazmishkin.narod.ru/. Але гэта для адукаванага беларуса падобныя выпадкі кур’ёзныя. У Расеі, дзе лацінскага варыянту напісаньня ніколі не было, такі падыход цалкам прымальны. Вось дзе ўжо пішуць «кто как хаціт»! Тут і «j» замест «ж», і «x» замест «х». Лацінская літара «y» у расейскамоўных «лаціньнікаў» ужываецца замест «у», тады як для кірылічнай «ы» выкарыстоўваецца лацінская «i». Хай сабе так «гаварылі б» толькі расейцы. Што зь іх узяць? Але ж вось прыклад фразы на гэткай лацінцы ад беларускамоўнага чалавека, што я ня раз сустракаў на форумах: «Ti xto taki?» Зусім як у Купалы: «А хто там ідзе?» Бэлярусы, хто ж яшчэ!
Пачынаем самаадукацыю