На сёньня тром мясакамбінатам зь ліку найбуйнейшых у Беларусі забаронена вывозіць сваю прадукцыю ў Расею. Таму карэспандэнты “Свабоды” ў рэгіёнах цікавіліся, куды гэтыя прадпрыемствы падзенуць прадукты са шкоднымі рэчывамі. Такія выпадкі выявілі лябараторыі расейскага сельскагаспадарчага нагляду.
Берасьце
Людзі тоўпяцца ў чэргах па таньнейшае
Сёньня ў фірмовай краме Берасьцейскага мясакамбінату “Консум” традыцыйны наплыў пакупнікоў па каўбасу на ўік-энд. Прадавец Галіна тлумачыць, што адмова Расеі купляць прадукты зь Берасьця не атрымала адмоўнага рэзанансу. Спадарыня запэўнівае, што людзі тоўпяцца ў чэргах па таньнейшае:
“У нас самая мінімальная нацэнка і няма аплаты транспартных выдаткаў. Таму, да прыкладу, адзін кіляграм самай дарагой сухой каўбасы не перавышае 30 тысяч рублёў. А ў гарадзкіх крамах Берасьця ўсялякія гатункі такой каўбасы пачынаюцца ад 30 тысяч”.
Мая суразмоўца ня верыць, што “мясная вайна” будзе працяглай. У яе ёсьць досьвед продажу прадуктаў зь Берасьця ў Расеі:
“Нашы крамы Берасьцейскага мясакамбінату выяжджалі ў мінулую зіму ў Санкт-Пецярбург. Прадалі там усё пад нуль”.
Кіраўнікі Берасьцейскага мясакамбінату спадзяюцца, што “ўсё ўтрасецца ізноў”
Кіраўніцтва Берасьцейскага мясакамбінату нагадвае, што ў гісторыі прадпрыемства такое не ўпершыню. Таму галоўны вэтурач Генадзь Бухавецкі лічыць, што “ўсё ўтрасецца без умяшаньня спажыўцоў і журналістаў”. Абмяркоўваць праблемную сытуацыю спадар Бухавецкі адмаўляецца:
“Яшчэ раз паўтараю, што я ня маю права даваць ніякай інфармацыі. Выбачайце…”
“Такая сытуацыя: паны сварацца, а ў народа чубы трашчаць”
Беларускі Інстытут мяса-малочнай прамысловасьці пакуль не камэнтуе этапы і прычыны “мясной вайны”. Аднак у прыватных гутарках навукоўцы крытычна выказваюцца наконт цяперашняй якасьці беларускіх прадуктаў. Вось што кажа адзін са старэйшых навукоўцаў дасьледчай лябараторыі:
“На зьнешні выгляд каўбаса выглядае нібыта добра. А іншы раз купіш, у ёй набіта ўсялякіх дадаткаў. Сардэлькі і сасіскі — тое ж самае. Нельга іх зварыць ці падсмажыць — расплываюцца з-за тлушчу”.
Чаму ж спэцыялісты навуковага інстытуту ня ўмешваюцца ў праблему, калі нават самім даводзіцца спажываць харчы, якія бракуе Расея?
“Ну, такая сытуацыя: паны сварацца, а ў народа чубы трашчаць. Праводзіцца палітыка, якую цяжка ўразумець...”
Магілёўшчына
Каўбаса з антыбіётыкамі — звычайны прадукт у Беларусі
Цяперашняя сытуацыя ў Бабруйску наводзіць на думку, што афіцыйны Менск згодзен з забаронай на ўвоз мяса ў Маскву. Тлумачыць журналіст Андрэй Белагубаў.
На Бабруйскім мясакамбінаце паведамляюць, што менавіта Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня Беларусі ўвяло забарону на часовы вываз прадукцыі ў Расею. Гаворыць прадстаўнік адміністрацыі мясакамбінату:
“Паводле стандартаў Рэспублікі Беларусь дазваляецца наяўнасьць антыбіётыкаў. Аднак пытаньне ў тым, што Расея ўвяла стандарт на поўную адсутнасьць антыбіётыкаў, хаця такое малаверагодна. Мы ня ведаем, як у Расейскай Фэдэрацыі вырабляюць прадукцыю без антыбіётыкаў”.
Бабруйску пагражаюць страты: мінус адзін мільярд рублёў штомесяц
Для прадпрыемства нават часовае прыпыненьне паставак — адчувальны ўдар. Выраблены аб’ём прадукцыі мясакамбінат ня ў стане цалкам рэалізаваць на ўнутраным рынку. Суразмоўца перакананы, што ў пазыцыі расейцаў больш палітыкі, чым эканомікі.
“У першым паўгодзьдзі экспарт у нас склаў 6,9 мільёна даляраў. Цалкам, на жаль, выканаць патрабаваньне расейскага боку, напэўна, будзе надзвычай цяжка. Гэта зноўку пачаліся гульні палітычнага характару”.
Раней “Свабода” паведамляла пра затаваранасьць складу бабруйскага прадпрыемства. Незапатрабаванага мяса тады было каля трохсот тон. Каб разладаваць склады, бабруйскія мясьнікі прадавалі ў Расеі прадукцыю па зьніжаных коштах. Эканамісты ацанілі страты ад такога гандлю ў паўтара мільярда рублёў.
У папярэдні крызіс мясакамбінат, паводле кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, абмежаваў закуп іхнай прадукцыі. Цяпер яны занепакоеныя, што сытуацыя можа паўтарыцца. “І бяз гэтых цяжкасьцяў ня надта выгадна займацца мясной жывёлагадоўляй, бо закупныя цэны замалыя”, — цьвердзіць кіраўнік адной зь сельскіх гаспадарак Бабруйшчыны.
“Ялавічына ў нас амаль у нулі ідзе. Датацыяў няма ў нас ні на сьвініну, ні на ялавічыну. Трэба яшчэ болей паглыбляць спэцыялізацыю, каб зьмяншаць сабекошт. Не пры кожным двары расьціць, як цяпер гэта ёсьць, а на добрых комплексах спэцыялізаваных і сьвініну, і ялавічыну. Тады ўсё будзе добра”.
Гандляры харчамі бабруйскага мясакамбінату чулі пра рашэньне Міністэрства сельскай гаспадаркі й ня вераць, што тавар, які ў іх на прылаўках, няякасны. Вось меркаваньне адной зь іх:
“Калі чалавек пакаштаваў і яму падабаецца дадзены від прадукцыі, то натуральна, што ён яе будзе набываць, не зважаючы на тое, што пра яе кажуць. Напрыклад, расейцы набываюць менавіта ў нас каўбасу менавіта Бабруйскага мясакамбінату і кажуць, што яна добрай якасьці”.
З гандлярамі не згаджаецца незалежны эканаміст Пётар Мігурскі. Яго ня дзівіць, што беларуская мясная прадукцыя не адпавядае расейскім стандартам:
“Шмат якія прадпрыемствы працуюць па старынцы, абы вырабіць. Вы ж зьвярніце ўвагу: пастаўкі на заходнія рынкі ў нас фактычна не павялічваюцца. Яны знаходзяцца на пэўным узроўні. Але туды адбор вядзецца самым дбайным чынам. Выходзіць, што на расейскі рынак можна скідаць усё астатняе”.
Гарадзеншчына
Гарадзенскія прадпрыемствы паглядаюць на Захад
Ад дыктату Масквы спрабуе ратавацца Гарадзенская вобласьць. Тлумачыць журналіст Міхал Карневіч.
Сёньня я спрабаваў высьветліць, ці гатовыя мясакамбінаты Гарадзеншчыны павялічыць аб’ём экспарту сваёй прадукцыі ў Эўропу. Пра такія намеры заявіў кіраўнік вобласьці Уладзімер Саўчанка, калі сустракаўся з кіраўніком прадстаўніцтва Эўразьвязу ва Ўкраіне і Беларусі Жазэ Мануэлем Пінту Тэйшэйрам.
Саўчанка заявіў, што рэгіён гатовы павялічыць аб'ёмы вытворчасьці мяса-малочнай прадукцыі. Паабяцаў, што прырост адбудзецца за кошт выкарыстаньня соевага бялку ў кармах, хоць гэта і задорага, бо тона бялку каштуе больш за тысячу даляраў.
На Ваўкавыскім мясакамбінаце — прадстаўнікі Нямеччыны
Каб спраўдзіць наколькі рэальныя намеры, зьвяртаюся на Ваўкавыскі мясакамбінат. Высьвятляецца, што якраз сёньня тут прымаюць дэлегацыю зь Нямеччыны. Сакратарка не змагла ані з кім злучыць, толькі запэўніла, што “адбываюцца вельмі важныя перамовы”.
На Слонімскім мясакамбінаце загадчыца аддзелу маркетынгу Натальля Каліноўская ведае пра пляны губэрнатара і кажа, што прадпрыемства рыхтуецца да супрацоўніцтва з краінамі Эўразьвязу, а пакуль ужо наладжаны новыя кантакты з Украінай і Казахстанам.
Спадарыня Каліноўская перакананая, што іхнае прадпрыемства зможа канкураваць у заходніх краінах.
Каліноўская: “У эўрапейскіх краінах давялося пабываць. Можна пад іх падстроіцца, паколькі ў іх своеасаблівая культура харчаваньня, асабліва гэта датычыць каўбасаў. Нічога немагчымага няма, мы вельмі мабільныя і можам зрабіць для іх тое, што ім падабаецца”.
“Каб канкурыраваць, трэба пераабсталёўваць мясакамбінаты”
На Лідзкім мясакамбінаце вядзецца рэканструкцыя. Вядучы спэцыяліст па зьнешнеэканамічных сувязях Войцех Юрэвіч перакананы, што пасьля яе заканчэньня прадпрыемства таксама зможа выпускаць прадукцыю, канкурэнтаздольную ў краінах Эўразьвязу.
Юрэвіч: “Як кажуць, толькі не парушай тэхналёгіі — і ўсё будзе атрымлівацца, бо ровар прыдуманы ўжо даўно. Скончым рэканструкцыю — і прадпрыемства таксама будзе гатова да экспарту ў Эўразьвяз”.

Шмат якія прадпрыемствы працуюць па старынцы, абы вырабіць