Сёньня на нарадзе з кіраўнікамі беларускіх замежных установаў прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка сказаў, што Беларусь дазволіць амэрыканскім дыпляматам аднавіць нармальную працу ў амбасадзе ў Менску тады, калі ЗША зьнімуць эканамічныя санкцыі супраць Беларусі.
"Ад амэрыканскага боку мы чакаем зьняцьця эканамічных санкцый, прыніжальных для саміх ЗША, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы агенцтва БЕЛТА. — Гэта стане сыгналам для паўнацэннага ўзнаўленьня ўзаемнай дыпляматычнай прысутнасьці. Мы прапануем Злучаным Штатам зьмястоўны і канструктыўны дыялёг па ўсіх актуальных пытаньнях і першымі гатовыя працягнуць руку дапамогі для ўзнаўленьня клімату ўзаемаразуменьня і даверу".
Паводле Аляксандра Лукашэнкі, амэрыканскія санкцыі ўдарылі перш за ўсё па амэрыканскіх спажыўцах беларускай вытворчасьці.
Паводле Аляксандра Лукашэнкі, амэрыканскія санкцыі ўдарылі перш за ўсё па амэрыканскіх спажыўцах беларускай вытворчасьці.