Маладафронтавец Арцём Дубскі спыніў галадоўку. 7 ліпеня Арцёма пакаралі годам зьняволеньня за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня ў “справе 14-ці”. 17 ліпеня супрацоўнікі бабруйскага сьледчага ізалятара запатрабавалі, каб хлопец напісаў заяву з просьбай перавесьці яго ў папраўчую калёнію. Пасьля адмовы ў вязьня забралі рэчы, адмовілі яму ў мэдычнай дапамозе і пагоршылі ўмовы ўтрыманьня. На знак пратэсту Арцём Дубскі распачаў галадоўку. Цяпер ён паведаміў маці, што сытуацыя выправілася.
Маці Арцёма Дубскага непакоіцца за стан здароўя свайго сына. 20 ліпеня яна мела зь ім спатканьне. Арцём быў хворы. Ён распавёў маці, што зь ім адбылося пасьля таго, як ён з адвакаткай напісаў скаргу на прысуд асіповіцкага суду. Цяпер сытуацыя палепшылася. Арцём даслаў маці ліст пра гэта.
“Стаўленьне да яго зьмянілася. Яму вярнулі рэчы, якія незаконна забралі. Ён спыніў галадоўку. Яму толькі не хапае газэт і часопісаў, каб быць у курсе ўсіх падзеяў. Просіць, каб яму дасылалі прэсу”.
Арцём Дубскі — адзіны зь фігурантаў “справы 14-ці”, які трапіў за краты. Крымінальную справу распачалі адразу пасьля студзеньскіх дэманстрацый пратэсту прадпрымальнікаў 2008 году. Усіх пакаралі абмежаваньнем волі і штрафамі.
Сёлета непаўналетняга Максіма Дашука абвінавацілі ў парушэньні правілаў адбыцьця пакараньня і ў выніку судовага прысуду падоўжылі яму тэрмін (паўтара года абмежаваньня волі) на два дні. Некаторых фігурантаў справы амніставалі, іншых перавялі на папраўчыя працы. Таму прысуд Арцёму Дубскаму стаў для ягоных сваякоў і сяброў нечаканым.
Арцём плянаваў вучыцца і стварыць сям’ю. Ягоная дзяўчына Тацяна Касянчук, грамадзянка Ўкраіны, вучыцца ў Кіеўскім нацыянальным лінгвістычным унівэрсытэце:
“Ён быў перакананы, што яму вернуць “хімію” ці адпусьцяць. Ён не чакаў такога прысуду. Ён піша, што ўсё вытрымае. У нас былі пляны пабрацца шлюбам, стварыць сям’ю, але…
Калі я зь ім пазнаёмілася, ён мне распавёў пра “Малады фронт”, пра Беларусь, пра апазыцыю. Я нічога пра гэта ня ведала. Потым пачала чытаць беларускія навіны. Я пераканана, што ён сядзіць не дарма, што ён зрабіў свой выбар. Я ганаруся, што ён змагаецца за свае перакананьні”.
Паплечнікі Арцёма Дубскага ладзяць акцыі салідарнасьці з маладафронтаўцам.
Гаворыць Наста Палажанка:
“Крыўдны прысуд Арцёму Дубскаму, бо справа была распачата яшчэ ў 2008 годзе. Безумоўна, маладафронтаўцы імкнуцца дамагчыся ягонага вызваленьня. Цяпер ідзе кампанія ў падтрымку Арцёма Дубскага. У цэнтры горада можна бачыць партрэты Арцёма. Вывешваюцца расьцяжкі з патрабаваньнем вызваленьня Арцёма Дубскага”.
16 ліпеня Арцём Дубскі падаў скаргу на прысуд асіповіцкага суду ў магілёўскі абласны суд. Пакуль ня прыйдзе адказ, паводле заканадаўства хлопец мусіць знаходзіцца ў сьледчым ізалятары.

Ён не чакаў такога прысуду. Ён піша, што ўсё вытрымае