Сёньня ў Эўрапейскім парлямэнце ў Брусэлі міністар замежных справаў Швэцыі Карл Білдт прадставіў прыярытэты швэдзкага старшынёўства ў Эўразьвязе.
Білдт сказаў, што галоўную ролю Эўразьвязу бачыць у стабілізацыі "слабых дзяржаваў і слабых эканомік у нашым суседзтве".
Ён таксама выказаў спадзяваньне, што восеньню ўсе сябры Эўразьвязу закончаць працэс ратыфікацыі Лісабонскага трактату, які дазволіць даволі значную інстытуцыянальную перабудову Эўразьвязу.
Закранаючы пытаньне Ўсходняга партнэрства, якое Швэцыя запрапанавала летась разам з Польшчай, Білдт сказаў:
"Нам трэба ператварыць Усходняе партнэрства ў штосьці рэальнае і значнае для ўсіх зацікаўленых краінаў, што выкарыстае трансфармацыйныя сілы і магутнасьці, якія мы ўжо пасьпяхова выкарыстоўвалі ў мінулым, і што дасьць тым краінам надзею на будучыню. Адначасова нам трэба працаваць з Расеяй -- краінай, зь якой нашы адносіны ў апошнім годзе пагоршалі з-за канфлікту ў Грузіі і немагчымасьці поўнасьцю выканаць дамовы, якія былі заключаныя пасьля тае вайны".
Швэцыя будзе старшыняваць у Эўразьвязе да канца гэтага году.