Сёньня ў Менску пачаўся пяты зьезд беларусаў сьвету. У кулюарах форуму можна бачыць і ягоных дэлегатаў, і шэраг вядомых асобаў.
Для старшыні Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведара Нюнькі гэты форум – чарговы:
“Праблема беларусаў у Беларусі палягае ў тым, што тут па сутнасьці адсутнічае беларуская мова. А гэта – галоўны элемэнт культуры і існаваньня нацыі. І гэта засмучае. Як і русыфікацыя, якая праводзілася на працягу больш за 10 гадоў праводзілася. І гэта, можна сказаць, ёсьць і барацьба з беларусізацыяй.
Таму мы вітаем нейкія крошкі лібэралізацыі, якія сёньня адчуваюцца. Прыкладам, міністар культуры гаворыць па-беларуску. Але гэта настолькі нязначна... Бо нам за мяжой добра бачна, што такое сапраўды мова для краіны. Таму беларуская мова ёсьць галоўны элемэнт. І нас будзе радаваць, калі мы будзем бачыць зьмяненьне сытуацыі ў самой Беларусі”.