Сёньня ў Менску пачаўся пяты зьезд беларусаў сьвету. У кулюарах форуму можна бачыць і ягоных дэлегатаў, і шэраг вядомых асобаў.
Пісьменьнік Васіль Якавенка прысутнічае на гэтым зьездзе ў якасьці госьця:
“Гэта ўсё-такі падзея ў жыцьці нашай краіны – прымаць тут беларусаў сьвету, весьці зь імі гаману пра нашы клопаты, нашы праблемы. Гэта вельмі-вельмі важна. І таму, думаю, што тут усё будзе на карысьць нашай нацыянальнай справы. Таму і я рады аказацца ў гэтым асяродку.
Як пісьменьнік, як творчая асоба я вітаю прысутнасьць тут міністра культуры. Думаю, што мог бы ўважыць грамаду, прыехаць сюды і папрысутнічаць і кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімер Макей. Шапка гонару зь яго не спала бы. А ўвага яго была б важнай”.