У Жодзіне затрымалі 6 апазыцыянэраў

Супрацоўнікі Жодзінскай міліцыі затрымалі актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі за спробу раздаць газэты ля прахадной “БелАЗу”.
У пастарунку міліцыі знаходзяцца Ўладзімер Казак, Аляксандар Сергіенка, Сяргей Клюеў, Аляксандар Сьцепаненка, Раман і Аляксей Багдановічы.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька ў пастарунак ня трапіў. Ён распавёў, што прыехаў адмыслова на “БелАЗ”, каб раздаць рабочым інфармацыйныя матэрыялы: “Новую газэту” і брашуры пра антыкрызісныя захады, якія прапануюць прадстаўнікі дэмакратычнага руху.

Анатоль Лябедзька паведаміў, што 14 супрацоўнікаў міліцыі і КДБ чакалі актывістаў каля прахадной, каб не дапусьціць распаўсюду літаратуры сярод рабочых.