Затрыманых удзельнікаў Дня Салідарнасьці адпусьцілі

Усе затрыманыя ўдзельнікі акцыяў, што адбываліся 16 ліпеня ў Салідарнасьці ў Менску Баранавічах і Віцебску, адпушчаныя на волю.
АКЦЫЯ САЛІДАРНАСЬЦІ

Усяго ў Дзень Салідарнасьці было затрымана звыш 60 чалавек, якія выходзілі на вуліцы, каб выказаць сваю салідарнасьць з палітвязьнямі. Ва ўсіх выпадках гэтым разам міліцыянты не складалі пратаколы і не даводзілі справу да судовага разьбіраньня.

Спачатку ўчора позна ўвечары выйшлі затрыманыя на подступах да Кастрычніцкай плошчы ў Менску лідэр Маладой Беларусі Артур Фінькевіч, лідэр Моладзь АГП Міхаіл Пашкевіч ды іншыя.

Як паведамляюць іншыя затрыманыя, Артура Фінькевіча спэцназаўцы зьбілі. Лідэр “Маладой Беларусі” Артур Фінькевіч расказаў, што яго вывелі з агульнай залі спэцназаўцы і зьбівалі некалькі хвілінаў нагамі і рукамі. Ён атрымаў некалькі ўдараў па галаве і жываце. Хлопец лічыць бессэнсоўным здымаць пабоі й падаваць заяву ў пракуратуру на дзеяньні міліцыянтаў.


Сьпіс затрыманых

У Баранавічах былі затрыманыя маладафронтаўцы:

  • Пётар Рузаў,
  • Сямён Былінскі,
  • Арцём Ластавецкі,
  • Павал Чыж і
  • Ігар Татарыновіч.

У Менску ў пастарунках знаходзіліся:

  • Мікола Дземідзенка,
  • Павал Кур’яновіч,
  • Рыта Кароль,
  • Зьміцер Ясевіч
  • Арцём Ліцьвінаў.
  • Вольга Бурневіч,
  • Анастасія Машчава,
  • Аляксандр Сьцепаненка,
  • Міхаіл Пашкевіч,
  • Артур Фінькевіч,
  • Аляксандр Сергіенка,
  • Віка Лазоўская,
  • Алег Корбан,
  • Юры Фабішэўскі,
  • Андрэй Кім,
  • Уладзімер Сяргееў,
  • Вадзім Заміроўскі, фотакор “БелГазеты”,
  • Алена Валынец,
  • Андрэй Ігнатчык,
  • Натальля Далматава ды іншыя.