Сёньня расейская газэта “Коммерсант” апублікавала матэрыял пра тое, што ў Беларусі нібыта ствараецца новы масавы рух “Юны дзяржынец”, які аб’яднае падлеткаў.
Супрацоўнік прадпрыемства “Дынама” Яўген Паўлоўскі, якога расейскае выданьне назвала ініцыятарам гэтага руху, у інтэрвію “Свабодзе” абвяргае дадзеныя “Коммерсанта”. Выглядае, што пра стварэньне масавага руху пакуль гаворка не ідзе, хаця КДБ сапраўды арганізаваў летнік для падлеткаў, дзе праходзяць трэніроўкі пад кіраўніцтвам спэцназаўцаў.
У сёньняшнім нумары газэты “Коммерсант” зьявіўся артыкул пра стварэньне ў Беларусі новага масавага руху “Юны дзяржынец”, празь які ўлады Беларусі будуць “гадаваць добранадзейных грамадзянаў”. Паводле газэты, ініцыятар стварэньня руху, вядучы мэтадыст унітарнага прадпрыемства “Дынама-спорт” Яўген Паўлоўскі заявіў, што ў адзіны рух будуць злучаныя такія аб'яднаньні, як “Юны сябра міліцыянта”, “Юны ратаўнік”, “Сябра дзяржаўтаінспэкцыі”.
Калі мне ўдалося зьвязацца праз тэлефон зь Яўгенам Паўлоўскім, то некалькі хвілінаў давялося выслухоўваць ягонае абурэньне дзеяньнямі маскоўскіх журналістаў. Троху супакоіўшыся, Паўлоўскі паведаміў, што ўбачыў сюжэт пра лягер “Юнага дзяржынца” на тэлеканале СТВ. Сюжэт гэты яму спадабаўся, але больш нічога пра гэты лягер і пра гэтую арганізацыю ён ня ведае.
Карэспандэнт: “Дык можна сказаць, што вы ніякага дачыненьня да гэтага ня маеце?”
Паўлоўскі: “Натуральна, ніякага ня маю. Я маю дачыненьне да “дынамаўскай” працы, я ведаю і арганізоўваў працу дзіцячых фізкультурна-спартовых клюбаў з рознымі назвамі — “Юны сябра ДАІ”, “Юны ратаўнік”, “Юны кіноляг”, якія працуюць пад эгідай “Дынама”.
Я ніякі не арганізатар. Якое я маю права арганізоўваць нейкую арганізацыю? У мяне зусім іншыя функцыі. 30 гадоў працую ў “Дынама”, працую з прэсай, але ніколі такой подласьці ні зь якага боку да сябе ня бачыў”, — заявіў Яўген Паўлоўскі “Свабодзе”.
Спадар Паўлоўскі паведаміў таксама, што рыхтуе абвяржэньне, якое зьбіраецца даць у беларускую прэсу, а таксама будзе патрабаваць абвяржэньняў ад расейскага выданьня.
Выглядае, што падставай для надта сьмелых высноваў “Коммерсанта” стаў рэпартаж беларускага тэлеканалу СТВ, зь якога вынікае, што пад Менскам сапраўды адкрыўся “ваенна-патрыятычны лягер” для дзяцей, куды прыехалі адпачываць і трэніравацца больш за 40 падлеткаў. Іх чакаюць стрэльбы з баявой зброі і трэніроўкі са спэцназаўцамі. Такія праекты ў будучыні павінны стаць часткай новага руху “Юны дзяржынец”, паведамляе тэлеканал СТВ.
Удакладніць, які ўдзел бярэ КДБ у арганізацыі гэтага летніка, не ўдалося, бо тэлефоны прэсавай службы КДБ сёньня не адказвалі. А як можна ацаніць тое, што ў сёньняшняй Беларусі па-ранейшаму дзіцячыя летнікі і арганізацыю называюць імем Дзяржынскага? Меркаваньне гісторыка, былой старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяны Процькі:
“Якім імем назавеш караблік, так ён і паплыве. Дзяржынскі — гэта ня толькі чалавек, які сказаў прыгожыя словы пра чэкістаў, пра іхняе гарачае сэрца і чыстыя рукі. Гэта сымбаль пэўнай дзяржаўнай структуры і палітыкі. Дзяржынскі перш за ўсё ўвасабляў сабой рэпрэсіўную палітыку савецкай улады. Ён памёр у 1926 годзе, але ўсё тое, што ён распачаў, тую сыстэму, якую ён заклаў (канцлягераў, якія атрымалі назву ГУЛАГ) — гэта ўсё было запачаткавана пры ім. Дзяржынскі быў таленавіты арганізатар, і ягоны талент быў накіраваны не на дабро, а на зло”.