Увосень у Магілёве пройдуць Дні Тэль-Авіву. Пра гэта 14 ліпеня на сустрэчы з прадстаўнікамі чатырох габрэйскіх грамад гораду паведаміў першы сакратар амбасады Ізраілю ў Беларусі Аляксандар Карыў.
Магілёў пакуль адзіны беларускі горад, дзе будуць афіцыйны адзначаць стогадовы юбілей сталіцы Ізраілю.
Тэль-Авіў — першы ізраільскі горад, і яго юбілей будзе адзначацца па ўсім сьвеце. Дні ізраільскай сталіцы ўжо адзначылі ў Нью-Ёрку, неўзабаве адзначаць і ў Бруселі. Чаму месцам правядзеньня ўрачыстасьцяў у Беларусі абраны Магілёў? Адказвае Аляксандар Карыў:
“Нашае жаданьне канечне было, каб юбілей адзначаўся ня толькі ў Магілёве, але ў нас склаліся добрыя стасункі з габрэйскай грамадой і гарадзкімі ўладамі. Мы дужа хацелі, каб габрэйская грамада Магілёва і ўсе жыхары Магілёва радаваліся разам з намі і адзначалі гэтае сьвята разам з намі”.
Аляксандар Карыў адзначыў, што правядзеньне Дзён Тэль-Авіва ў Магілёве — заслуга лідэраў чатырох мясцовых габрэйскіх грамад. Пра падрыхтоўку ўрачыстасьцяў гаворыць адзін зь іх — Барыс Гольдэнбэрг:
“Пэўна гэта будзе ў верасьні. Заўтра адбудзецца сустрэча на ўзроўні старшыні гарвыканкаму, дзе будзе канкрэтызавацца праграма і асноўная канва. У нас ёсьць шэраг прапаноў”.
Паводле спадара Гольдэнбэрга, у межах Дзён магілёўцы пабачаць дакумэнтальныя і іншыя кінастужкі пра сталіцу Ізраілю і яго насельнікаў.
Што да самой сёньняшняй сустрэчы, то на яе прыйшлі каля сарака чалавек. Пытаньняў да першага сакратара амбасады Ізраілю Аляксандра Карыва было шмат. Яго пыталі пра візы, пра выплату алімэнтаў бацькамі, якія цяпер у Ізраілі, пра канфлікт з палестынцамі. Пыталі й пра пэрспэктыву стасункаў зь Беларусьсю, зь якой, паводле спадара Карыва, выехала сто трыццаць тысяч габрэяў.
“Гэтыя людзі ўліліся ўва ўсе сфэры ізраільскага грамадзтва, зразумела, што гэтыя людзі і іхныя сваякі тут і там стануць мостам для двухбаковых адносінаў. Лягчэй за ўсё пачынаць з культуры, бо гэта агульнае для ўсіх”.
Тэль-Авіў як прадмесьце старадаўняга гораду Яфо заклалі 11 красавіка 1909 году. Статус гораду паселішча атрымала 12 траўня 1934 году. На беларускую мову Тэль-Авіў перакладаецца як “Узгорак вясны”. Юбілей самага маладога гораду Ізраілю будзе адзначацца дзевяць месяцаў.