90 дзён, як пачаў галадоўку пратэсту прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч. Як пачуваецца вязень і што новага ў ягонай справе?
Учора ў лякарні менскага сьледчага ізалятара казалі, што Аўтуховіч думае, ці ня скончыць сёньня галадоўку, якая ўжо дайшла да рэкорднага тэрміну — 90 дзён. Сёньня доктарка сказала, што галадоўка ня спыненая.
Карэспандэнт: “А як ён пачуваецца?”
Лекарка: “Здавальняюча. Ходзіць сам, перасоўваецца. Пакуль нармальна, а больш нічога сказаць не магу”.
Карэспандэнт: “А што ён сам кажа, калі зьбіраецца спыняць галадоўку?”
Лекарка: “Калі б ён нам казаў! Самі ў яго спытайце. Мне адказвае, што „не, а калі будзе час, то скажу“. Пакуль размовы на гэтую тэму няма, я толькі што ад яго”.
Паводле адваката Паўла Сапелкі, які бачыўся зь вязьнем 10 ліпеня, Аўтуховіч схуднеў болей як на 35 кіляграмаў, у яго “кружыцца галава, дваіцца ў вачах”. Каб падтрымаць Аўтуховіча, лекары ставяць яму кропельніцы.
Стала вядома, што ў Ваўкавыск зь Менску вярнулася Людміла Парэмская, дырэктарка фірмы “Ніка-таксі 22222”, у якой да арышту працаваў Мікалай Аўтуховіч. Людмілу Парэмскую затрымалі і адвезьлі ў Менск 8 ліпеня. У фірме “Ніка-таксі 22222” пацьвердзілі, што Парэмская сёньня выходзіла на працу, але адмовіліся зь ёй злучыць, калі я назваўся карэспандэнтам “Свабоды”. Мабільны тэлефон спадарыні Парэмскай маўчыць. Паводле некаторых зьвестак, яна нібыта зьехала ў камандзіроўку.
Разам зь Мікалаем Аўтуховічам 8 лютага былі арыштаваныя паводле абвінавачаньня ў падпале дому міліцыянта былы намесьнік Аўтуховіча па кіраўніцтве фірмай “Ніка-транс” Юрый Лявонаў і былы супрацоўнік падатковай інспэкцыі Ваўкавыску Ўладзімер Асіпенка, які публічна падтрымаў прадпрымальніка ў ягоным канфлікце зь мясцовай падатковай службай. Дачка Асіпенкі Людміла ўчора мела з татам спатканьне. Дзяўчына кажа, што пасьля спатканьня была настолькі разгубленая, што адключыла мабільны тэлефон і толькі сёньня выйшла на сувязь. Вось што распавяла Людміла Асіпенка пра справу Аўтуховіча:
“У яго абвінавачаньне засталося як раней — у падпале, але вось пра Аўтуховіча яму вядома, што падазраюць і ў тэрарызьме. І тата кажа, што ён ня зьдзівіцца, калі ўзьнікне такое абвінавачаньне і для іх. Бо ў справе было, што ў гэтым падазраюць Аўтуховіча ды „іншых асоб“. Таму ён пэсымістычна настроены, кажа, што гэта справа „на замову“, а таму сьледчыя зробяць усё, што ад іх патрабуюць”.
Людміла Асіпенка паведаміла, што ў яе бацькі рэзка падае зрок і баляць зубы ад хляраванай вады, якую ўжываюць на “Валадарцы”. “Калі зьвяртацца там да стаматоляга, то лячэньне адно — рвуць зуб”, — перадае словы бацькі Людміла. Паводле яе, Уладзімер Асіпенка не выключае, што трымаць іх у ізалятары будуць яшчэ некалькі месяцаў. “Ён ведае пра галадоўку Мікалая Аўтуховіча, захапляецца ягонай мужнасьцю, але заклікае спыніць акцыю, каб уратаваць здароўе”.
Карэспандэнт: “А як ён пачуваецца?”
Лекарка: “Здавальняюча. Ходзіць сам, перасоўваецца. Пакуль нармальна, а больш нічога сказаць не магу”.
Карэспандэнт: “А што ён сам кажа, калі зьбіраецца спыняць галадоўку?”
Лекарка: “Калі б ён нам казаў! Самі ў яго спытайце. Мне адказвае, што „не, а калі будзе час, то скажу“. Пакуль размовы на гэтую тэму няма, я толькі што ад яго”.
Мікалай Аўтуховіч патрабуе альбо перадаць ягоную справу ў суд, альбо вызваліць яго і ягоных сяброў пад падпіску пра нявыезд. У міліцыі не камэнтуюць зьвестак пра тое, што прадпрымальніка таксама падазраюць у падрыхтоўцы да тэракту. |