Сёньня ў Анкары кіраўнікі ўрадаў Турэччыны, Баўгарыі, Румыніі, Вугоршчыны і Аўстрыі падпісалі пагадненьне аб будаўніцтве газаправоду Nabucco, па якім касьпійскі газ пойдзе ў Эўропу, абмінаючы Расею.
Газаправод праз Турэччыну і Балканы магутнасьцю 31 мільярд кубамэтраў пачнуць будаваць у 2011 годзе, першыя кубамэтры газу па ім маюць пайсьці ў 2014 годзе. Кошт праекту — 8 мільярдаў эўра.
Былы супрацоўнік Міністэрства эканомікі Валянцін Мацкевіч зазначае, што мэта праекту Nabucco — дэманапалізацыя газавага рынку ў Эўропе, стварэньне альтэрнатывы расейскаму “Газпрому”, які імкнецца кантраляваць гэты рынак і дыктаваць свае ўмовы і краінам-спажыўцам газу, і транзытэрам.
Небясьпека такой расейскай палітыкі стала відавочнай пасьля сёлетняй газавай вайны Расеі з Украінай, у выніку якой многія краіны Эўропы былі вымушаныя мерзнуць, кажа спадар Мацкевіч:
“Адзінае, што тут можна сказаць, — што вельмі доўга ішлі да гэтай мэты. Гэты маршрут павінны былі пачаць рэалізоўваць значна раней, хаця б гадоў пяць таму. Эўропе трэба было лепей бачыць сытуацыю”.
Валянцін Мацкевіч зьвяртае ўвагу, што Расея актыўна спрабавала перашкодзіць праекту Nabucco і вяла перамовы пра будаўніцтва свайго газаправоду “Паўднёвы паток” па дне Чорнага мора. Гэты праект вядзе да далейшай манапалізацыі Расеяй газавага рынку. Валянцін Мацкевіч мяркуе, што Масква не адмовіцца ад яго, нягледзячы на тое, што пачала прайграваць канкурэнцыю.
Беларускія інтарэсы газаправод Nabucco моцна не закране, мяркуе спадар Мацкевіч, яны больш залежаць ад таго як хутка Расея зможа завяршыць іншы праект — “Паўночны паток” — газаправод у краіны Эўропы па дне Балтыкі.
“У “Паўночнага патоку” яшчэ засталіся праблемы экалягічнага характару. Вялікае экалягічнае лобі па Балтыйскім моры ёсьць у Фінляндыі, Эстоніі і Швэцыі. Таму “Паўночны паток” яшчэ застаецца пад пытаньнем”.
Аглядальніца тыднёвіка “Беларусы і рынак” Тацяна Манёнак згадвае, што летась Расея даволі хутка вяла перамовы наконт пабудовы свайго газаправоду “Паўднёвы паток” па дне Чорнага мора, заключыла шэраг важных міждзяржаўных дамоваў і ў цэлым перайгравала эўрапейскі праект Nabucco. Але цяпер у Расеі зьявіліся праблемы з рэалізацыяй “Паўднёвага патоку” ў балканскіх краінах і ў Цэнтральнай Азіі. І ўрэшце Nabucco перахапіў ініцыятыву:
“Пасьля расейска-ўкраінскай газавай вайны Эўропа даволі актыўна ўзялася за рэалізацыю гэтага праекту, вяла перамовы з шэрагам краінаў. І мы бачым вынік — за апошнія паўгода па праекце Nabucco было зроблена значна больш, чым за ўсе папярэднія гады”.
Тацяна Манёнак лічыць пачатак праекту Nabucco відавочным пройгрышам Расеі. Беларусь жа як транзытная краіна не зацікаўленая ў тым, каб Расея рэалізавала свае газавыя праекты па дне мораў і абмежавала пастаўкі сваіх энэрганосьбітаў празь беларускую тэрыторыю, перакананая спадарыня Манёнак.

Эўропе трэба было лепей бачыць сытуацыю ...