Колішні міністар замежных спраў Нямеччыны і лідэр партыі зялёных Ёшка Фішэр заявіў пра гатоўнасьць палітычна піярыць для Эўразьвязу газаправод Nabucco і працаваць кансультантам гэтага праекту, падаюць нямецкія СМІ.
Гэты праект коштам 7,9 мільярда эўра мае на мэце пастаўку газу з Касьпійскага рэгіёну ў Аўстрыю праз Турэччыну, Баўгарыю, Румынію й Вугоршчыну. Цяпер жа краіны ЭЗ атрымліваюць значную частку сваёй энэргіі з Расеі празь Беларусь і Ўкраіну.
Сярод галоўных мэтаў праекту – зьменшыць энэргетычную залежнасьць ЭЗ ад Масквы.
Старт будоўлі газаправоду плянуецца на 2011 год, першыя пастаўкі мяркуецца пачаць у 2014–м.
Мэнэджэры праекту спадзяюцца неўзабаве падпісаць міжурадавыя пагадненьні з галоўнымі пастаўшчыкамі газу на першых дзьвюх фазах будаўніцтва Nabucco – Азэрбайджанам і Туркмэністанам, а таксама з Турэччынай – адзінай краінай–транзытэрам, якая не зьяўляецца сябрам ЭЗ.
Як вынікае з ранейшых паведамленьняў беларускіх і туркмэнскіх мэдыяў, тэму Nabucco абмяркоўвалі нядаўна ў Ашгабадзе прэзыдэнты Гурбангулы Бэрдымухамэдаў і Аляксандар Лукашэнка. Туркмэнскі кіраўнік вітаў далучэньне Беларусі ў якасьці суаўтара да ініцыяванай Туркмэністанам рэзалюцыі Генэральнай Асамблеі ААН адносна надзейнага і стабільнага транзыту. Як падкрэсьліў Бэрдымухамэдаў, гэта паказальны факт, які сьведчыць пра супадзеньне поглядаў Менску і Ашгабаду на тое, як павінны вырашацца энэргетычныя пытаньні.
Паводле нямецкіх СМІ, Ёшка Фішэр, які апошнім часам жыў у ЗША і выкладаў у Прынстанскім унівэрсытэце, хоча надаць Nabucco палітычны стымул. Аглядальнікі не выключаюць, што дачыненьне колішняга міністра да гэтага праекту можа ўнесьці разлад у ягоныя стасункі з экс–канцлерам ФРГ і палітычным паплечнікам Герхардам Шродэрам, які належыць да кіраўніцтва канкурэнтнага расейска–нямецкага кансорцыюму Nord Stream. Тым часам асноўны партнэр кансорцыюму, расейскі газавы манапаліст, бачыць у Nabucco пагрозу расейскаму газаваму бізнэсу.