Прадстаўнік абласной пракуратуры Сяргей Селіханаў заявіў падчас судовых спрэчак у Віцебскім абласным судзе, што лічыць праваабаронцу вінаватым паводле артыкула 130 часткі 1 “Распальваньне міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасьці”.
Ён заявіў, што лічыць патрэбным, каб Леаніду Сьвеціку прысудзілі два гады пазбаўленьня волі і накіравалі яго для адбыцьця пакараньня ў калёнію агульнага рэжыму. Надзець на яго кайданкі ды ўзяць пад варту пракурор патрабуе проста ў залі суду.
Апрача гэтага, пракурор Сяргей Селіханаў выказаў меркаваньне, што ўсю забраную пры ператрусе ў кватэры праваабаронцы аргтэхніку — кампутар, ноўтбук, дзьве друкаркі і сканэр, якія служаць рэчавымі доказамі ў справе, — належыць канфіскаваць на карысьць дзяржавы і прадаць празь дзяржаўны гандаль. З атрыманых за яе грошай 5 мільёнаў рублёў спадар Селіханаў лічыць неабходным перадаць старшыні Віцебскай філіі СПБ Тамары Красновай-Гусачэнцы, якая падала супраць Леаніда Сьвеціка пазоў аб кампэнсацыі маральнай шкоды.
Спадарыня Краснова-Гусачэнка пацьвердзіла на судовым пасяджэньні, што пасьля атрыманьня лістоў ад імя радыкальна нацыяналістычнай арганізацыі “Русское Національное Едінство”, у напісаньні ды рассылцы якіх яна лічыць вінаватым Леаніда Сьвеціка, у яе рэзка пагоршылася здароўе — у прыватнасьці, абвастрылася хранічная хвароба вушэй. Першапачаткова пазоў быў пададзены на 7 мільёнаў рублёў, якія паэтка-пэнсіянэрка назвала “мізэрнай сумай”. Але пракурор палічыў неабходным гэтую суму крыху зьменшыць. Яшчэ каля двух мільёнаў з выручкі ад продажу аргтэхнікі Леаніда Сьвеціка дзяржаўны абвінаваўца прапанаваў выкарыстаць для аплаты сьледчых экспэртызаў.
Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Ян Таўпыга і Ян Дзяржаўцаў, якія ў справе “лістоў ад РНЕ” фігуруюць як пацярпелыя, заявілі падчас судовых спрэчак, што ня вераць у вінаватасьць Леаніда Сьвеціка. На іхную думку, праваабаронцу, які разам зь імі патрабаваў знайсьці тых, хто цягам 2006-2007 гадоў рассылаў ім ды іншым вядомым у горадзе асобам лісты з пагрозамі, сьвядома абвінавачваюць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці, каб дыскрэдытаваць увесь праваабарончы рух. Абодва апазыцыянэры запатрабавалі, каб судзьдзя Галіна Ўрбановіч апраўдала Леаніда Сьвеціка. Яны перадалі ў суд адмысловую заяву, падпісаную віцебскімі грамадзкімі актывістамі, якія лічаць крымінальную справу праваабаронцы адмыслова сфабрыкаванай у КДБ, а працэс над ім — палітычным.
Павал Сапелка, адвакат спадара Сьвеціка, назваў справу супраць свайго падабароннага “жахлівай правакацыяй”. У сваім выступе ён адзначыў парушэньні, якія дапускаліся падчас папярэдняга сьледзтва і судовага працэсу. Ён таксама прапанаваў, каб судзьдзя Галіна Ўрбановіч апраўдала праваабаронцу на той падставе, што ягоная віна судом не даказаная.
У судзе абвешчаны перапынак да заўтра: 9 ліпеня Леанід Сьвецік мае выступіць з апошняй прамовай. Пасьля гэтага суд павінен вынесьці вырак: прызнаць праваабаронцу вінаватым у распальваньні міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасьці альбо не.