Прэзыдэнт ЗША Барак Абама наведае Маскву 6-8 ліпеня.Ці прывядзе меркаваная “перазагрузка” стасункаў паміж ЗША і Расеяй да зьменаў амэрыканскай палітыкі адносна Беларусі?
Як заявіў у сераду дарадца прэзыдэнта ЗША па Расеі і Эўразіі Майкл Макфол, Вашынгтон ня мае намеру ўмомант зьмяніць пляны па разьмяшчэньні аб’ектаў ПРА ў Эўропе, а таксама сваю палітыку адносна дзьвюх былых савецкіх рэспублік — Грузіі і Ўкраіны.
Паводле Макфола, ЗША не адмовяцца “ад блізкіх стасункаў з гэтымі дзьвюма дэмакратыямі”.
Прадстаўнік прэзыдэнта ЗША заявіў, што толькі дзеля “перазагрузкі” стасункаў з Расеяй Вашынгтон не адмовіцца ад падтрымкі Грузіі і Ўкраіны ў іх жаданьні ўступіць у НАТО.
А як будзе ўплываць “перазагрузка” расейска-амэрыканскіхдачыненьняў на палітыку Вашынгтона адносна афіцыйнага Менску? Палітоляг Андрэй Фёдараў ня мае пэўнасьці, што такая “перазагрузка” наагул адбудзецца, “бо з расейскім кіраўніцтвам даволі цяжка дамаўляцца ў сур’ёзных пытаньнях”.
“У іх там зараз гонар вялікі, нягледзячы на тое, што ў эканоміцы ў іх справы зусім ня добрыя. Але яны, як яны лічаць, паўсталі з каленаў, і таму зь імі дамаўляцца даволі цяжка. Па-другое, пакуль што Абама наконт зьнешняй палітыкі адносна былых савецкіх краінаў амаль што зусім не выказваўся.
Мне здаецца, што гэтым разам ніякай размовы пра Беларусь наагул ня будзе. Ім зараз не да гэтага, яны сустракаюцца ў першы раз, у іх шмат іншых сур’ёзных пытаньняў. Тым больш, зараз няма абвастрэньня становішча вакол Беларусі. Калі раней у нас нейкія выбары адбываліся, якія не прызнаваліся адным бокам, а прызнаваліся другім, былі заявы Буша, што тут робіцца непарадак, то зараз тут нейкае замірэньне, кангрэсмэны прыяжджалі ў Менск. Таму няма прадмету для абмеркаваньня. У іх шмат іншых важкіх праблемаў. А далей будзем глядзець. Я ня думаю, што яны здадуць усе свае дэмакратычныя погляды, бо Кангрэс будзе незадаволены такім падыходам”.
Паводле Макфола, ЗША не адмовяцца “ад блізкіх стасункаў з гэтымі дзьвюма дэмакратыямі”.
Прадстаўнік прэзыдэнта ЗША заявіў, што толькі дзеля “перазагрузкі” стасункаў з Расеяй Вашынгтон не адмовіцца ад падтрымкі Грузіі і Ўкраіны ў іх жаданьні ўступіць у НАТО.
А як будзе ўплываць “перазагрузка” расейска-амэрыканскіх
Мне здаецца, што гэтым разам ніякай размовы пра Беларусь наагул ня будзе.